З ягоных лістоў на волю вядома, што ў камеры СІЗА-1, дзе яго зараз трымаюць, знаходзяцца 12 чалавек: «напалову моладзь, якая сядзіць па «наркатычных» артыкулах, і напалову – палітычныя, так званыя «бчбшнікі»,піша “Наша Ніва”.
Андрэй Кузнечык быў затрыманы 25 лістапада 2021 году. У ягонай кватэры ў Менску адбыўся ператрус. Пасля затрымання журналіста сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам «Радыё Свабода». На наступны дзень Андрэя Кузнечыка асудзілі судом Заводскага раёну Менску па адміністрацыйнай справе на 10 сутак, аднак 5 снежня на волю ён не выйшаў – быў зноў асуджаны тым самым судом яшчэ на 10 сутак. Але і 15 снежня яго не вызвалілі. Толькі 23 снежня сваякам стала вядома, што супраць Андрэя Кузнечыка распачалі ўжо і крымінальную справу. 11 студзеня 2022 году праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.
Разгляд справы, распачатай паводле ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім») адбыўся 8 чэрвеня ў Магілёўскім абласным судзе. Суддзя Ігар Шведаў прызнаў журналіста вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 6 гадоў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Прадчуваючы, што яго могуць затрымаць і асудзіць, Андрэй Кузнечык пакінуў свайму сябру адкрыты ліст, які належала апублікаваць у выпадку зняволення. У гэтым допісе ён патлумачыў, чаму не хоча пакідаць Радзіму нават пад пагрозамі турэмнага зняволення, хаця такая магчымасць у яго была: «Я з 13 гадоў жыву беларушчынай... У цяперашніх умовах мне здаецца меншай пакутай адбыць у вязніцы прыдуманы тэрмін, чым развітацца з радзімай на няпэўны (аж да скону) час».
Феліцыян Красоўскі
Серада, 06 Ліпень 2022
Палітвязня Андрэя Кузнечыка збіраюцца накіраваць у Наваполацкую калонію
Журналіст Радыё Свабода, ураджэнец Віцебску Андрэй Кузнечык, асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі па справе аб экстрэмісцкім фармаванні. З Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС ягонай жонцы паведамілі, што ён будзе накіраваны ў наваполацкай калонію №1. Але пакуль ён знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА і чакае разгляду апеляцыйнай скаргі (ён прызначаны на 12 жніўня).
Апублікавана ў
Палітвязьні
Тэгі: