Віктар Дзмітрыевіч маральна ў парадку, ён стойка пераносіць усе нягоды жыцця ва ўмовах зняволення. Раней, зімой і вясной, былі праблемы, звязаныя з нізкімі начнымі тэмпературамі. Але зараз гэта менш актуальна, бо летам стала цяплей у памяшканнях калоніі.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі Бабарыка караецца зняволеннем у камеру ШІЗА. У маі бягучага года ён быў пакараны суткамі за надуманыя парушэнне дысцыпліны. Доўгі час Бабарыка не атрымліваў лістоў, іх магчыма, перададуць пасля выхаду з ізалятара.
Нагадваем, адрас паліт рэпрэсаванага, па якім трэба накіроўваць лісты: Віктару Дзмітрыевічу Бабарыку, папраўчая калонія №1, вул. Тэхнічная, 8, 211440, г. Наваполацк, Віцебская вобласць.
Іван Чайка