На мінулым тыдні Жахоўскага асудзілі трэці раз запар. Гэтым разам суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Барыса вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП) і арыштавала на 15 сутак.
Вядома, што 12 дзён таму Барыс абвясціў сухую галадоўку. Учора яго наведаў адвакат — Жахоўскі працягвае галадоўку, але пачаў піць вадкасці. Перыядычна яго стан кантралюецца спецыялістамі хуткай медыцынскай дапамогі.
Барыса затрымалі 14 мая, з таго часу ён знаходзіцца за кратамі. Тэрмін арышту Барыса заканчваецца 28 чэрвеня і родныя спадзяваюцца, што ён выйдзе на волю.
Вы можаце падтрымаць Барыса: ЦІП, вул. Дзяржынскага, 2, Наваполацк, Віцебская вобласць, 211443.
Алег Кунін