Наўрад ці можна лічыць гэта «кар'ерным ростам», але ўмовы працы рэзка пагоршыліся: палітвязень увесь час павінен знаходзіцца ў пякарні, дзе тэмпература, нават з выключанымі печамі, перавышае 30 градусаў. Памяшканне практычна не вентылюецца, вокны адкрываць не дазваляецца (хоць яшчэ нядаўна - да пераводу туды Бабарыкі - было можно).
Адвакаты маюць намер звярнуцца ў кампетэнтныя органы для праверкі умоў працы ў пякарні. Да таго ж, Віктар Бабарыка скардзіцца на адсутнасць вольнага часу.
«На жаль вольнага часу ў мяне практычна няма. Задача існай сістэмы – пазбаўленне магчымасці разумовага развіцця людзей. Таму нас імкнуцца займаць рознымі фізічнымі актыўнасцямі: ходзім-блукаем туды-сюды. На чытанне і лісты зусім не застаецца часу», - паведамляе Віктар Бабарыка ў лісце з калоніі.
Віталь Кажух