Серада, 10 Ліпень 2013

Адвакаты Гайдукова падалі скаргі ў Віцебскі абласны суд

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Скаргі адвакатаў Андрэя Гайдукова, асуджанага за спробы ўстанаўленьня кантактаў з замежнымі спэцслужбамі, паступілі ў Віцебскай абласны суд. “Да нас паступілі скаргі двух адвакатаў Гайдукова. У цяперашні час мы апавяшчаем пра гэта ўдзельнікаў працэсу”, - паведамілі агенцтву “Інтэрфакс-Захад” у чацьвер у Віцебскім абласным судзе. Там ўдакладнілі, што “скарга самага Гайдукова на прысуд у суд яшчэ не паступала”.

Як паведамлялася, Андрэй Гайдук, які раней абвінавачваўся ў дзяржаўнай здрадзе, прысуджаны Віцебскім абласным судом да 1 году і 6 месяцаў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму. Ён быў прызнаны судом “вінаватым у спробах ўстанаўленьня кантактаў з супрацоўнікамі замежнай спэцслужбы без прыкмет дзяржаўнай здрады”.

Крыніца: Інтэрфакс-Захад