Серада, 17 Ліпень 2013

Андрэй Гайдукоў абскардзіў прысуд

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Андрэй Гайдукоў Андрэй Гайдукоў

Прызнаны вінаватым у спробах устанавіць кантакты з замежнымі спэцслужбамі Андрэй Гайдукоў абскардзіў прысуд Віцебскага абласнога суду, скаргу плянуюць накіраваць у Вярхоўны суд пры канцы наступнага тыдня. “Касацыйная скарга Гайдукова паступіла. У цяперашні час мы знаёмім зь ёй дзяржаўнага абвінаваўцу”, - паведамілі агенцтву “Інтэрфакс-Захад” у Віцебскім абласным судзе.

“Раней да нас паступілі скаргі на прысуд двух адвакатаў Гайдукова. Пасьля таго, як з гэтымі скаргамі азнаёмяцца ўдзельнікі працэсу, у дадзеным выпадку пракурор, дакумэнты будуць накіраваныя на разгляд у Вярхоўны суд Беларусі”, - адзначылі ў судзе, удакладніўшы, што “хутчэй за ўсё , гэта адбудзецца пры канцы наступнага тыдня”. Як паведамлялася, А.Гайдукоў, раней які абвінавачваўся ў дзяржаўнай здрадзе, прысуджаны Віцебскім абласным судом да 1 году і 6 месяцаў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму. Ён прызнаны судом “вінаватым у спробах ўстанаўленьня кантактаў з супрацоўнікамі замежнай спэцслужбы без прыкмет дзяржаўнай здрады”. Разгляд справы адбываўся ў закрытым рэжыме.

Крыніца: Інтэрфакс-Захад