Серада, 10 Ліпень 2013

Павал Севярынец: З Лукашэнкам мы страцілі шмат шанцаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Павал Севярынец Павал Севярынец

Пачаўся 20 год праўленьня Аляксандра Лукашэнкі, якога цывілізаваны сьвет называе апошнім дыктатарам Эўропы. На думку палітвязьня Паўла Севярынца, Лукашэнка – прыхільнік падфарбаванага сталінізму, а цяперашняя Беларусь – гэта самы буйны аскепак імпэрыі СССР.

Павал Севярынец: “Страцілі шанцы хутка правесьці пераўтварэньні ў грамадзтве, палітычныя і эканамічныя рэформы, страцілі шанец на мадэрнізацыю Беларусі, каб жыць па-людзку і па-боску. Таму што Лукашэнка - той жа самы камуністычны рэжым у новай упакоўцы, таму што Лукашэнка – гэта адсталасьць, Лукашэнка – гэта імпэрская сьвядомасьць. На жаль, мы страцілі шмат часу, мы страцілі шмат шанцаў. Таксама, і гэта вельмі важна, мы страцілі амаль мільён беларусаў за гэтыя 19 гадоў”.

Павал Севярынец адбывае трохгадовы тэрмін у спэцкамэндатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну за ўдзел у Плошчы - 2010.

Крыніца: Радыё Рацыя