Субота, 19 Лістапад 2022

У Віцебску на кіроўцу «жывемабіля» завялі крымінальную справу

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Андрэй Кулакоў — вядомы шмат каму кіроўца «жывемабіля». Улады маюць намер пакараць  мужчыну  па «народным» арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Таксама была арыштавана яго маёмасць. Кіроўца «жывемабіля» даўно з’ехаў з Беларусі, калі заставацца яму стала небяспечна. Цяпер ён жыве ў Варшаве, а пасля нападу Расіі на Украіну аддаў увесь час на ратаванне ўкраінскіх уцекачоў.

Пасля пачатку вайны ва Украіне беларус стаў валанцёрыць на польска-ўкраінскай мяжы і дапамагаць уцекачам. 
Паводле слоў Андрэя, з пачатку вайны на сваім аўтамабілі ён перавёз больш як 50 тысяч украінцаў.

Цяпер, кажа ён, на мяжы з Польшчай ужо нямнога людзей, але ж і валанцёраў амаль не засталося. У цяперашні час у асноўным Андрэй перавозіць людзей з інваліднасцю.

Калі ёсць жаданне падтрымаць добрую справу, напішыце Кулакову ў Instagram.

Віталь Кажух