“Ён выглядае нармальна. На мэдычны персанал ня скардзіўся. Сказаў, што нават напісаў у кнізе заўвагаў і прапановаў падзяку ім. На харчаваньне таксама не было нараканьняў. Але зноў выказваў сваё незадаволеньне тым, што яго прымусова і незаконна лечаць. Мне стала вядома, што яму павялічылі дозу прэпаратаў-нейралептыкаў”, - паводле праваабаронцы, у дачыненьні да Пастнова рэжым утрыманьня стаў крыху менш строгі: яму дазволілі карыстацца мабільным тэлефонам у прысутнасьці мэдычнага персаналу.
Шмат хто ў Віцебску лічыць, што Ігара Пастнова трымаюць у «псыхушцы» за грамадзянскую пазыцыю: за крытыку віцебскіх уладаў і мэдустановаў вобласьці. Лекары псыхіятрычнага шпіталю кажуць, што Пастнова выпішуць толькі тады, калі ў ходзе лячэньня «заўважаць станоўчую дынаміку».
Крыніца: Радыё Рацыя