Распавядае актывіст «Гавары праўду» Ігар Грышанаў: «Гэтыя месцы – Андрэеўшчына, там ужо стаіць памятны знак, і Харкаўскі лес, дзе ўлады абяцалі ўсталяваць памятны знак яшчэ ў 1991 годзе. 26 красавіка я абмяркую гэтае пытаньне зь мясцовымі дэпутатамі. Таксама мы зьвернемся да кіраўніцтва гораду і раёну. Асабіста для мяне ўдзельнічаць ва ўшанаваньні памяці забітых – вялікі гонар і адказнасьць. А наогул наша даваенная гісторыя яшчэ пакрытая таямніцамі. Мы вымушаныя па крупінках ў архівах і на аснове паказаньняў сьведак аднаўляць сапраўдную карціну трагедыі, якая адбылася на нашай легендарнай аршанскай зямлі...»
Паводле словаў Ігара Грышанава, на месцы расстрэлаў у Харкаўскім лесе нават дрэвы растуць анамальныя, што яшчэ раз раз пацьвярджае маштаб бяды 30-х гадоў.
Андрэй Ігнатовіч, zapraudu.info