На Віцебшчыне не абнаўляюцца афіцыйныя сайты выканкамаў
У Віцебскай вобласьці чыноўнікі не абнаўляюць сайты райвыканкамаў. Апошнія абнаўленьні ў Дубровенскім, Гарадоцкім раёнах датуюцца лістападам - сьнежнем 2013 году, а ў Бешанковіцкім - аж лістападам 2012 году.
Губэрнатар Косінец упадабаў акупацыю Крыму і агрэсію з боку Расеі
Падтрымку дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне выказаў старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец (на фота) на сустрэчы з кіраўніцтвам Пскоўскай вобласьці Расеі. Пра гэта распавёў дэпутат Пскоўскага абласнога сходу Віктар Антонаў («Адзіная Расея»), камэнтуючы вынікі нядаўняга візыту беларускай дэлегацыі ў Пскоўскую вобласьць.
Віцебскі аблвыканкам ігнаруе беларускую мову
Актывіст Партыі БНФ Кастусь Смолікаў напісаў у аблвыканкам электронны зварот: прапанаваў, каб на інтэрнэт-сайце аблвыканкаму была беларускамоўная вэрсія. Адказ ад ідэалягічнага аддзелу быў кароткі: сайт быў і будзе толькі на расейскай мове. Бо гэта не супярэчыць заканадаўству. А інтарэсы грамадзян ніхто ўлічваць не зьбіраецца.
Глыбоцкія ўлады прапануюць бізнэсу заплаціць за добраўпарадкаваньне набярэжнай возера
Днямі кіраўнікі прыватных прадпрыемстваў Глыбокага атрымалі лісты з райвыканкаму, у якіх прадпрымальнікаў ад імя аргкамітэту па сьвяткаваньні 600-годзьдзя Глыбокага просяць пералічваць сродкі на добраўпарадкаваньне берагу возера Вялікага, або Беразьвецкага. Гэта самае вялікае зь пяці азёр, што знаходзяцца ў гарадзкой рысе Глыбокага.
У дачыненьні да намесьніка старшыні Аршанскага райвыканкаму Івана Хурбатава заведзеная крымінальная справа
Крымінальная справа зьвязаная зь дзейнасьцю прыватнай фірмы “ТопЕвроСтрой”, заснавальнікам якой зьяўляецца сын чыноўніка. Паводле слоў відавочцаў, 2 красавіка прайшлі ператрусы дома ў чыноўніка і ў яго службовым габінэце ў райвыканкаме. Сам Іван Хурбатов затрыманы сьледчымі органамі. Які менавіта артыкул Крымінальнага Кодэксу ставіцца ў віну затрыманаму пакуль высветліць не ўдалося.