Пра гэта стала вядома з раскладу пасяджэнняў Віцебскага абласнога суда: 17 верасня мужчыну будуць судзіць па ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса. Яўген Сцяпанаў мае сур'ёзныя праблемы са здароўем: у 2020 годзе ен перанес інсульт, пасля якога займеў цяжкасці з маўленнем. Праз гэта Яўген Сцяпанаў страціў магчымасць працаваць па прафесіі – ён скончыў універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура», праводзіў вяселлі, канцэрты, іншыя ўрачыстыя і забаўляльныя мерапрыемствы.

Апублікавана ў Суд

Жыхар Віцебску Яўген Сцяпанаў звярнуўся са скаргай у абласную пракуратуру, бо лічыць, што супрацоўнікі Першамайскага РАУС парушылі ягоныя правы. У прыватнасці, міліцыянты не назвалі сваіх пасадаў, імёнаў і прозвішчаў, не патлумачылі яму ягоныя правы і не далі азнаёміцца з дазволам на ператрус. У межах якой справы ён праводзіўся – мужчына дагэтуль не ведае.

Жыхар Віцебску Яўген Сцяпанаў звярнуўся з лістом да дэпутаткі гарсавету Валянціны Багатыровай. На ягоную думку, дэпутаты мясцовых саветаў маглі б ініцыяваць патрабаванні спыніць вайсковыя дзеянні ва Украіне. Ці, прынамсі, у гарсавеце павінны ведаць, што жыхары Віцебску не падтрымліваюць краіну-агрэсара, а некаторыя – адкрыта выступаюць супраць расейскага ўварвання на тэрыторыю іншай дзяржавы.