Флагшток важнейшы за мост? У Оршы ўжо год, як закрыты пуцеправодны мост цераз рэйкі па вуліцы Шклоўскай
Мост злучае раён прыватнай забудовы ( завулкі Лясныя і Шклоўскія) з «цывілізацыяй»: па ім мясцовыя жыхары хадзілі на працу на аршанскі мясакамбінат, у краму, на аўтобусныя прыпынкі. Цяпер яны вымушаны вярнуцца да старой практыкі, якая існавала ў 1990-я гады яшчэ да пабудовы маста: людзі пераходзяць чыгуначныя рэйкі, спускаючыся ўніз з крутога пагорка, і зноў падымаюцца на такі самы пагорак па даўней пратаптанай сцяжынцы.
У Оршы ідзе грамадскае абмеркаванне ўстаноўкі флагштока, пляцоўку пад які ўжо рыхтуюць
Грамадскае абмеркаванне абвясцілі ўжо пасля таго, як у Парку герояў пачалі знішчаць дрэвы пад новы гарадскі аб'ект. Як і варта было чакаць, адным флагштокам гарадскія ўлады вырашылі не абмяжоўвацца. Як і ў Віцебску, тут хочуць абсталяваць асобную плошчу «для ўрачыстых цырымоній і экскурсій турыстаў». У матэрыялах, прадстаўленых для абмеркавання, гаворыцца, што мэта яе стварэння «заключается в повышении патриотического воспитания у населения г. Орши и увеличении значимости государственных символов путем возведения флагштока на территории Парка Героев».
Свята пад забаронай: 510-я ўгодкі бітвы пад Оршай
8 верасня 1514 г. на каля Оршы на рацэ Крапіўне адбылася найбуйнейшая бітва паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай - войска гетмана Канстанціна Астрожскага разбіла ўтрая большае войска маскоўскага княства. У вайсковай гісторыі яе называюць Аршанскай бітвай. Даследчыкі ставяць яе ў адзін шэраг з такімі трыюмфамі беларускай зброі, як Грунвальд, Кірхгольм ды інш. Узбярэжжа Крапіўны стала знакавым аб'ектам у пачатку 1990-х, калі энтузіясты беларушчыны пачалі праводзіць тут бардаўскі фэст «Аршанская бітва». Але грамадская ініцыятыва трапіла пад забарону праз тое, што супярэчыла ідэалагічнай рыторыцы пра «спрадвечнае братэрства рускага і беларускага народа».
У сацсетках «Аршанскай газеты» зноў пішуць пра Ігара Казмерчака. І зноў хлусню
Сацсеткі аршанскай раённай газеты ў «ВКонтакте» і ў «Одноклассниках» паўтарылі свой мінулы досвед. Месяц таму там пісалі пра тое, што рэсурсы orsha.eu унеслі ў спіс «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» , а зараз – пра тое, МУС прызнаў іх «экстрэмісцкім фармаваннем». Апрача гэтага, і ў першым, і ў другім выпадку пасты змяшчаюць ілжывая і паклёпніцкія звесткі пра заснавальніка orsha.eu Ігара Казмерчака.
Інтэрнэт-рэсурсы Orsha.eu прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
«Забаронена дзейнасць на тэрыторыі Беларусі групы грамадзян, аб'яднаных пад назвай «Orsha.eu» на ўсіх інтэрнэт платформах», — напісаў 28 ліпеня Telegram-канал «Книга ГУ «База», не спасылаючыся на канкрэтнае рашэнне МУС. Паводле аўтараў канала, у «экстрэмісты» аршанскі партал і звязаныя з ім сацсеткі трапілі «за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразы службовых асоб».
Дзеля ўсталявання флагштока з дзяржаўным сцягам у Оршы знішчаюць дрэвы
Трэнд на ўсталяванне канструкцый пад вялізны дзяржаўны сцяг дайшоў і да Оршы. Прычым падобна, што адным флагштокам справа не абыйдзецца: у парку каля аршанскага Кургана Славы ўжо спілавалі некалькі ліп. Найверагодней, што пад ідэю з флаштокам тут абсталююць цэлую пляцоўку за бюджэтныя грошы. Прынамсі, у Віцебску зрабілі менавіта так.
На волю па памілаванні выйшлі 74-гадовы Васіль Бераснеў і 64-гадовая Вольга Стаброўская
Імёны двух палітвязняў, жыхароў Аршаншчыны, праваабаронцы называюць у пераліку тых, пра каго дакладня вядома, што яны выйшлі на волю 20 жніўня. На цяперашні момант праваабаронцам «Вясны» вядомыя прозвішчы 13 вызваленых палітвязняў, але публічна ў іх называюць толькі 6 – сваякі просяць падтрымліваць інфармацыйную цішыню для бяспекі сваіх родных, таму пакуль не публікуюцца прозвішчы астатніх. Распавядаем, хто яны – Васіль Бераснеў і Вольга Стаброўская.
Пачынаецца суд над аршанцам, якога вінавацяць у абразе Лукашэнкі і фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці
Імя Аляксандра Камлёнка з'явілася ў раскладзе Віцебскага абласнога суда на 14 жніўня. 42-гадовага аршанца будуць судзіць паводле двух крымінальных артыкулаў: часткі 1 артыкула 368 і часткі 1 артыкула 361-2. Абвешчана, што працэс будзе закрыты, а суддзём прызначаны Яўген Буруноў.
Супраць Ігара Казмерчака распачатая новая крымінальная справа
Як мяркуе сам аршанскі праваабаронца і рэдактар партала orsha.eu, гэтая справа заведзена за ўдзел у перадачах тэлеканала «Белсат». У яе межах 23 ліпеня ў кватэры Ігара Казмерчака быў праведзены ператрус. З ягонага жытла нічога не забралі, бо там не засталося рэчаў, якія маглі б зацікавіць следства. У Оршы Казмярчак не жыве ў 2021 года – ён быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай крымінальнага пераследу.