Аповед пра турму, дзе паміраў Алесь Пушкін
Гродна. Турма №1. Тут утрымліваюць палітвязняў Паўла Севярынца, Мікалая Аўтуховіча, Мікалая Дзядка – паводле звестак праваабаронцаў, у гэтай турме ўсяго 55 палітычных зняволеных. Тут правёў свае апошнія дні ў страшных пакутах мастак і перформер Алесь Пушкін. 11 ліпеня 2023 года адміністрацыя паведаміла пра смерць палітвязня. Да таго практычна цягам месяца Пушкін скардзіўся на болі ў жываце, але не атрымліваў належнай медычнай дапамогі. Калі яго ўсё ж даставілі ў лякарню, было позна: знакаміты мастак сканаў ад прабадной язвы страўніка.
Цягам 10-ці дзён Паўла Севярынца перавядуць у турму. На тры гады
Шклоўскі суд, зладзіўшы пасяджэнне па звароце Шклоўскай калоніі №17 , дзе палітвязень адбываў пакаранне, пастанавіў перавесці яго на больш жорсткі рэжым утрымання. Паўла Севярынца пераводзяць у турму на бліжэйшыя тры гады. Пакуль не вядома, дзе менавіта ён апынецца – у Гародні, Магілеве ці Жодзіне. Адміністрацыя ПК №17 звярнулася ў суд, спаслаўшыся на тое, што Павел Севярынец з“яўляецца злосным парушальнікам рэжыму ўстановы. Праваабаронцы ўжо не ўпершыню адзначаюць, што практыка пераводзіць палітвязняў на больш строгі рэжым утрымання становіцца ўсё больш распаўсюджанай.
«Не вер, не бойся, не прасі» – формула выжывання на зоне ад былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага
Міхаіл Жамчужны – дацэнт, кандыдат тэхналагічных навук, вывучаў праблемы прамысловай вытворчасці вадароду. Заснавальнік грамадскай арганізацыяй «Платформ інавейшн», якая займалася пытаннямі парушэння правоў людзей у месцах пазбаўлення волі. Двойчы асуджаны: у 2006 годзе па эканамічным артыкуле – на 5 гадоў і ў 2015 годзе за абарону правоў зняволеных – на 6,5 гадоў. Быў прызнаны палітвязнем. Вашай увазе – тэзісы сустрэчы з Жамчужным на канале «Нация Лидеров Онлайн-хаб».