Серада, 13 Жнівень 2025

Жыхары Віцебшчыны скардзяцца ў пракуратуру на міліцыю, СК і ўлады

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Віцебскай абласной пракуратуры прааналізавалі скаргі, якія паступілі ад грамадзян за першыя 6 месяцаў гэтага года. Паводле падлікаў, агулам паступіла амаль 2, 5 тысячы зваротаў. З іх 42% - не тычацца дзейнасці пракуратуры. Гэта скаргі на дзеянні міліцыі, следчы камітэт, бяздзеянне мясцовых уладаў і  адказных службаў. Звароты да пракурораў у ведамстве лічаць “паказнікам даверу” і не разглядаюць іх як індыкатар незадавальнення грмамадзянамі працай дзяржаўных органаў.

З тых зваротаў, якія пракуратуры Віцебшчыны прызналі “адраснымі”, вялікая частка тычылася  праблем парушэння заканадаўства падчас дасудовага разбіральніцтва - людзі настойвалі, што праверкі праводзіліся павярхоўна і нават суб’ектыўна. Шмат скаргаў тычылася вядзення адміністрацыйных працэсаў і нязгоды з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці.

З больш як тысячы зваротаў  па гэтых пытанняў 415 ( 36%) былі прызнаныя апраўданымі, і пракурорскія работнікі мусілі прымаць меры па аднаўленні парушаных правоў і інтарэсаў жыхароў Віцебскай вобласці.

Валерый Пятроўскі