Пятніца, 15 Жнівень 2025

У спіс экстрэмістаў на сайце МУС унеслі яшчэ трох жыхароў Віцебшчыны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У іх ліку - віцяблянін-"афганец" Андрэй Матусенка, узнагароджаны мелдалём "За баявыя заслугі". Па рашэнні Віцебскага абласнога суда 56-гадовы Андрэй Матусенка  прызнаны вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (часткі  1 і 2 арт. 361-4 ККРБ). Паводле звестак на сайце ведамства, ен "адбывае пакаранне".

15 жніўня ў спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, так сама ўключылі аршанку Ганну Гарахавік (1990 г.н.) і навапалачаніна Леаніда Рэута (1958 г.н.) Абодвух  таксама таксама судзілі ў Віцебскім абласным судзе, звінавацілі ў садзеянні экстрэмісцкай дзейнасці і, падобна, пакаралі "хатняй хіміяй" - на сайце МУС пазначана "судзімасць не пагашана".

Дзяніс Рубанаў