Да прыкладу , удзельнікі клуба "Ветэран" аб’ездзілі ўжо больш за 20 пахаванняў часоў мінулай вайны. І удзельнікі дзіцячай студыі эстрадных спеваў «Кідс» разам з кіраўніком пабывалі на брацкіх магілах у 5-ці вёсках.
Усе патрыятычныя акцыі праводзяцца па адзіным сцэнары: лекцыя пра ваенныя часы і падзеі, якія адбываліся ў той ці іншай мясцовасці раёна, потым хвіліна маўчання і ўскладанне прывезеных з сабою кветак.
Кіраўніцтва ўстановы культуры ўключыла гэтыя мерапрыемствы ў свой план дзейнасці на канца года. Мэта - наведаць як мага больш воінскіх пахаванняў у раёне, “мабілізаваўшы” для гэтага кантынгент самадзейных артыстаў і наведнікаў РЦК.
Марына Паўлава
Пятніца, 08 Жнівень 2025
У Лёзненскім раёне прыдумалі, як “забяспечыць масавасць” на патрыятычных акцыях
Раённы цэнтр культуры вырашыў зрабіць рэгулярнымі “рэйды” на воінскія пахаванні. Пад кіраўніцтвам культработнікаў па брацкіх магілах у розных вёсках Лёзненшчыны пачалі развозіць удзельнікаў усіх гурткоў і аб’яднанняў, якія працуюць пра РЦК. У тым ліку дзяцей, якія зараз на канікулах, нягледзячы на тое, што гурткі і іншыя самадзейныя суполкі летам таксама не працуюць.
Апублікавана ў
Дзяржава