"З высокіх трыбун чуваць прамовы аб тым, што ў краіне надаецца вялікая ўвага здароўю дзяцей. А насамрэч маленькія дзеці ў мароз і завіруху павінны чакаць аўтобус, які яшчэ невядома, прыйдзе ці не, а потым 18 кіламетраў трэсціся ў адзін бок, таму што дарога не заасфальтаваная", - гаворыцца ў відэаролік. Аўтары ўзгадваюць і пра словы Аляксандра Лукашэнкі, які казаў, што вяскоўцам павінна быць выгадна і перспектыўна жыць на малой радзіме.
Раней жыхары Гаршчэўшчыны звярталіся і ў райвыканкам, і ў віцебскі аблвыканкам, і ў Адміністрацыю прэзідэнта. Але іх лісты “спускалі” на разгляд мясцовай улады, якая выступае за “аптымізацыю”. У прынцыпе, тое самае адбылося і гэтым разам. Толькі адказваць завместа Аляксандра Лукашэнкі ўзялася рэдакцыя раённай газеты “Голас Талачыншчыны”.
У выніку ў мясцовым СМІ выйшаў артыкул аб тым, што раённая ўлада прыняла аптымальнае рашэнне - закрыць дзіцячы садок у Гаршчэўшчыне, каб не ўкладваць сродкі ў яго бягучы рамонт. А практыка вазіць дашкольнікаў у суседнія населеныя пункты ў раёне існуе ўжо даўно, і гэта, маўляў, робіцца "для карысці дзяцей".
Міхаіл Бягун