Панядзелак, 21 Ліпень 2025

Суды Віцебшчыны зноў заняліся прызнаннем “экстрэмізму”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пасля нядоўгага перапынку ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў чарговы раз уключылі інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя “экстрэмісцкімі” судамі нашага рэгіёну. Відавочна, што бальшыня  гэтых рэсурсаў не мае ніякага дачынення да Віцебшчыны і з’явіліся ў спісе, “дзякуючы” маніторынгу Інтэрнэта супрацоўнікамі мясцовых пракуратур. Менавіта пракурорскія работнікі займаюцца пошукам "экстрэмізму" і перадаюць такія справы ў суд. Як правіла, рэкамендацыі пракуратуры мясцовыя суды падтрымліваюць безадмоўна.

18 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Віцебска  прызнаў “экстрэмісцкай” старонку ў Facebok "РЭЗЕРВОВАЯ!!! НIЯКАЙ IНТЭГРАЦЫI З РАСЕЯЙ". 

16 ліпеня гарадскі суд Наваполацка пастанавіў лічыць “экстрэмісцкай” старонку ў Facebok "Беларусы ў Лiтве/ Baltarusiai Lietuvoje / Belarusians in Lithuania".

15 ліпеня суд Ушацкага раёна прызнаў “экстрэмісцкімі” дзве старонкі ў Instagram:  "Movements For Freedom” і  "supolka_italia".

Да мясцовых можна аднесці толькі два Youtube-каналы - 

"Серый Кот" і "Серый Кот Стримы", прызнаныя "экстрэмісцкімі" 15 ліпеня судом Кастрычніцкага раёна Віцебска. Іх аўтар - блогер Дзмітрый Казлоў з Барані, якога ўжо 5 гадоў утрымліваюць за кратамі. Адпаведна, відэаролікі на ягоных рэсурсах - таксама пяцігадовай даўніны. У тым ліку відэаматэрыялы пра палітычную сітуацыю напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. 

Ірына Мялешкіна