Наступнай кропкай стане Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Тут у фае будзе разгорнута выстава “достижений участников военно-патриотических клубов». А ў зале пройдзе сустрэча з дэлегатами 7-га Усеагульнага народнага сходу, якія распавядуць прысутным пра тое, што гэта за орган, і пра планы на наступную пяцігодку. Слухачамі будуць сябры абласной арганізацыі РГА «Патриоты Беларуси» і вучні вайскова-патрыятычных класаў.
“Кульминацией проекта станет массовое вручение членских билетов РОО «Патриоты Беларуси» новым участникам движения. Праздничную атмосферу дополнят музыкальные номера”, - піша газета “Витьбичи». І паколькі мерапрыемства выглядае як “выключна для сваіх”, то не абыйдзецца і без узнагароджанняў - падзякі атрымаюць “наиболее активные члены организации и надежные партнеры”. Вось і ўвесь "адукацыйны" патэнцыял.
Уладзімір Адамаў
Серада, 11 Сакавік 2026
У Віцебску рыхтуюць “масштабны адукацыйны праект” пад назвай «Открытая кафедра»
Праўда, нічога ўласна адукацыйнага ў праграме не прадугледжана -толькі даўно “абкатаныя” фарматы ідэалагічных мерапрыемстваў. 14 сакавіка ўсё пачнецца з аўтапрабега пад лозунгам “За адзіную Беларусь!”. Ен возьме старт з нядаўна пабудаванай Плошчы дзяржаўнага сцяга і пракаціцца па горадзе “под звуки популярных песен о Родине”.
Апублікавана ў
Дзяржава