У звароце жыхары горада сігналізуюць уладам пра тое, што ліхтары вулічнага асвятлення не працуюць: з 40 ліхтароў гарыць толькі тры. Яны адзначаюць, што няспраўнасць ліхтароў вулічнага асвятлення можа несці небяспеку жыццю і здароўю грамадзян (з прычыны адсутнасці дастатковага асвятлення вуліцы і інш.).
Тыя, хто жыве неасвятленай вуліцы неаднаразова звярталіся да ўладаў. Апошняя заяўка была пададзена 16 лістапада, але па стане на 28 лістапада так нічога і не вырашана.
Адыякаваць мясцовых начальнікаў, прывяла да таго, што людзі вымушаныя пра сваю праблему выказаць публічна. У заяве да кіраўніцтва Адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску яны просяць правесці праверку фактаў няспраўнасці ліхтароў вулічнага асвятлення, указаных у звароце, а таксама забяспечыць рамонт абсталявання і наладзіць стабільную работу.
Улад Гарохаў