Аўторак, 24 Кастрычнік 2023

На Віцебшчыне амаль 12 000 мужчын, якія выхоўваюць дзяцей самастойна

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Нядаўна, 21 кастрычніка, у Беларусі адзначылі Дзень бацькі. У Віцебскай вобласці агучылі статыстыку, датычную мужчын.

Па дадзеных перапісу насельніцтва за 2019 год, у Віцебскай вобласці жыло 316 364 сям’і. З іх пары, якія ў шлюбе  і выхоўваюць дзяцей,  складаюць 92 799 сем’яў,  71.2% з якіх маюць дзяцей, якія маладзей за 18 год.  Бацькоў-мужчын, якія самастойна выхоўваюць дзяцей, на Віцебшчыне налічваецца 11 971 чалавек. З іх 40.6%  выхоўваюць дзяцей, якім менш за 18 год.

На пачатак 2023 года ў Віцебскай вобласці налічваецца 500 970 мужчын, што складае 45.9% ад агульнай колькасці насельніцтва вобласці. Гарадскія мужчыны на Віцебшчыне складаюць 77.3%, а сельскія – 22.7%.

Паводле дзяржаўнай статыстыцы, сярэдні ўзрост мужчын Віцебшчыны – 40 гадоў, гарадскога жыхара – 38.8 гады, сельскага – 44.1 год. З гэтага вынікае, што сярэднестатыстычны гарадскі мужчына старэйшы за сельскага амаль на 6 год. Вядома ж, што моладзь стараецца з’ехаць у большыя гарады, дзе ўзровень жыцця вышэйшы, таму так і атрымліваецца.

У Віцебскай вобласці на 1000 мужчын даводзіцца 1180 жанчын, у гарадской мясцоввасці – 1212, у сельскай – 1070. Атрымліваецца так, што жанчынам прасцей знайсці жаніха на сяле, чым у горадзе.

З 6 353 мужчын, якія заключылі шлюб у 2022 годзе, 63.8% зрабілі гэта ўпершыню. Сярэдні ўзрост мужчын Віцебшчыны, якія ўтварылі сем’і ў 2022 годзе першы раз, быў 29.1 год. А вось тых, хто рабіў гэта паўторна, - 42.7 гады.

Занятых у эканоміцы Віцебскай вобласці мужчын з вышэйшай адукацыяй налічваецца 27.4%, з прафесіянальна-тэхнічнай – 37.1%, з сярэдне-спецыяльнай – 21.9%. З гэтага вынікае, што 13.6% мужчын, якія не занятыя ў эканоміцы Віцебшчыны.

Згодна статыстыцы, больш за ўсё мужчын Віцебскай вобласці працуе ў сферы будаўніцтва. Там занята 86.2 % мужчын. У сферы транспарту, складовай, паштовай і кур’ерскай дзейнасці мужчыны складаюць 80.5 %. На трэцім месцы па папулярнасці прафесій, якія абіраюць мужчыны, гэта сферы сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак – там колькасць мужчын складае 71.9%.

Вольга Афанасьева