Старшыня раённага аддзялення Алена Камінская агучыла ключавыя моманты абласной устаноўчай канферэнцыі партыі, падкрэсліўшы, што партыя запрашае ў свае рады аднадумцаў: ініцыятыўных, актыўных грамадзян, неабыякавых да будучыні краіны. Толькі вось паняцце “неабыякавыя да будучыні краіны” так і не было раскрыта чыноўніцай, яна не патлумачыла, што мае на ўвазе. Гэта тыя, хто падтрымлівае зло, рэпрэсіі, гвалт, вайну і г.д або ўсё ж іім патрэбныя людзі, якія асуджаюць вышэйзгаданае і сапраўды імкнуцца да стварэння лепшай будучыні краіны.
Таксама падчас пасяджэння члены докшыцкай суполкі “Белай Русі” абмеркавалі і арганізацыйныя пытанні, у тым ліку механізм аплаты членскіх унёскаў і агучылі прапановы ад раённага аддзялення для іх уключэння ў абласны план працы.
Як вядома, сёлета ўлады зарэгістравалі толькі сваю партыю “Белую русь”, у тым ліку прайшлі перарэгістрацыю “кішэнныя” партыі, тыпу партыі Гайдукевіча. Апазіцыйныя партыі не перарэгістравалі і іх зліквідавалі, не пашкадавалі ўлады нават партыю “Зялёныя”.
Леанід Малеўскі