Грамадзянам, якія жывуць не па сродках, уладами дадаткова прад'яўлена да выплаты больш аднаго 1,05 млн рублёў падаходнага падатку. Пры гэтым памер утоеных ад падаткаабкладання даходаў, вылічаных падатковымі органамі зыходзячы з сум перавышэння расходаў над даходамі, ацэньваецца ў суму звыш 4 мільёнаў рублёў.
Сярод тых, хто, як устаноўлена, траціць больш, чым легальна зарабляе, аказаліся 15 чалавек, афіцыйна нідзе не працаўладкаваныя. Ім давядзецца даплаціць сумарна каля 67 тысяч рублёў.
Згодна з дзейным заканадаўствам, стаўка падаходнага падатку, якая прымяняецца ў адносінах да даходаў, вылічаных падатковым органам зыходзячы з сум перавышэння расходаў над даходамі, устаноўлена ў памеры 26 працэнтаў. А гэта ў два разы вышэй, чым асноўная стаўка на ўсе даходы фізічных асоб, якая складае 13 працэнтаў.
Таму, варта добра падумаць грамадзянам, якія імкнуцца ўхіліцца ад аплаты падаткаў.
Алег Нілаў