Былі інцыдэнты, калі ў кватэрах выбівалі дзверы ў адсутнасць насельнікаў. Як правіла, з жытла нічога не забіралі, а гаспадароў везлі на допыт у КДБ, папрасіўшы ўзяць з сабой тэлефоны. Там іх уважліва аглядалі, распытваючы пра асобныя кантакты, у тым ліку тыя, з кім ужо даўно не падтрымлівалі сувязь.
Пра што яшчэ ішла гаворка ў КДБ, застаецца сакрэтам, бо з людзей бяруць падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства. У некаторых выпадках пасля гутаркі апытаным не дазвалялі прачытаць пратакол, -- толькі паказвалі, дзе трэба яго падпісаць.
Адна з версіяў падзей, якую выказваюць праваабаронцы, - гэта застрашванне жыхароў Віцебшчыны напярэдадні чарговых угодкаў пратэстных жнівеньскіх падзеяў.
Ганна Кротава