Панядзелак, 27 Сакавік 2023

Міёрскія ўлады вызначылі месцы працы для асуджаных да грамадскіх работ

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў вызначыць пералік аб'ектаў Мёрскага раёна для адбыцця асуджанымі пакарання ў выглядзе грамадскіх работ. Рашэнне прынята на падставе арт. 178 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Сваё рашэнне выканкам узгадніў з аддзелам унутраных спраў і мясцовай крымінальна-выканаўчай інспекцыяй. Можна меркаваць, што ўлады рыхтуюцца часцей ужываць пакаранні ў выглядзе грамадскіх работ, каб фармальна законным чынам прымяняць прымусовую працу ў мясцовай эканоміцы.

У пералік уваходзіць 22 прадпрыемствы і ўстановы, размешчаныя ў межах Міёрскага раёна. Кіраўнікі 16 суб'ектаў гаспадарання на добраахвотнай аснове далі згоду на эксплуатацыю працы асуджаных.

Права эксплуатаваць працу падвергнутых крымінальнаму пакаранню ў выглядзе грамадскіх работ атрымалі аддзел унутраных спраў Міёрскага раённага выканаўчага камітэта, усе 14 сельскагаспадарчых арганізацыях і 7 прадпрыемстваў розных формаў дзяржаўнай уласнасці.

А менавіта: філіял «Міёрскі ККЗ» ААТ "Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», ПУП «Міёрскі мясакамбінат», Міёрская вытворчасць філіяла Полацкі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам», унітарнае прадпрыемства ЖКГ Міёрскага раёна, камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Міёрскае ПМС», камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Язненскае ПМС», дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Дзісненскі лясгас».

Цяпер справа за судом Миёрскага раёна, каб ён выносіў прысуды, якія будуць спрыяць масаваму прыцягненню грамадзян да прымусовых работ у дзяржаўных установах і арганізацыях.

 

Ігнат Белы