Пра шматлікія факты безгаспадарчасьці на аб’ектах АПК, выяўленыя падчас маніторынгу, губэрнатару далажыў пракурор Віцебскай вобласьці Генадзь Дыско. У якасьці прыкладаў ён прывёў факты неналежнага захоўваньня збожжа, сельскагаспадарчай тэхнікі, мінэральных і калійных угнаеньняў і іншыя выпадкі, зафіксаваныя ў Дубровенскім, Талачынскім, Пастаўскім, Чашніцкім, Расонскім і іншых раёнах вобласьці.
На думку Аляксандра Косінца, вытокі такога стану спраў крыюцца перш за ўсё ў бескантрольнасьці службовых асобаў, а таксама ў безгаспадарчасьці працаўнікоў. “Гаворым пра эканомію, выхаваньне руплівасьці… А што дзеецца? Пра якую эфэктыўнасьць можа весьціся гаворка? Між тым ліквідацыя гэтых парушэньняў не патрабуе вялікіх эканамічных затрат”, - падкрэсьліў губэрнатар, запатрабаваўшы выправіць іх на працягу 48 гадзін. Да тых кіраўнікоў гаспадарак, якія безадказна паставяцца да гэтай працы, ён даручыў прымяняць самыя жорсткія меры рэагаваньня. Апроч таго, старшыня аблвыканкаму даў даручэньне абуральныя факты бесгаспадарчасьці шырока асьвятліць ў раённых газэтах.
“Сёньняшняя нарада зьяўляецца своечасовай і актуальнай у частцы пастаноўкі праблемных пытаньняў, падвядзеньня выніковасьці выкананай працы і пастаноўкі задач на будучыню. Праваахоўныя ворганы зрабілі вялікую працу ў частцы рэалізацыі Дырэктывы № 3. Між тым больш актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі гэтага дакумэнту, у поўнай меры ўсьведамляць яго значнасьць павінны ўсе грамадзяне”, - сказаў на заканчэньне Аляксандар Косінец.
Крыніца: БелТА