У Віцебску адбылося першае паседжаньне сяброў і прыхільнікаў “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”, якія ў межах кампаніі “Народнае самакіраваньне” будуць вырашаць праблему пабудовы паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Білева. На паседжаньні былі абмеркаваныя пытаньні кампаніі, прайшоў трэнінг, а пасьля ўдзельнікі паседжаньня выйшлі “ў поле”. За адзін дзень сабрана больш за 200 подпісаў. Пробны выхад быў яшчэ 2 траўня, калі было сабрана 107 подпісаў.

26 красавіка ў Віцебску прайшла акцыя, якая ў гэты дзень адбываецца ўжо шмат гадоў. Сёлета людзей ля крыжа на Ўсьпенскай горцы сабралася менш, чымся раней, – усяго зь дзясятак чалавек. Прагучалі прамовы актывістаў да 28-х угодкаў трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, пасьля чаго ўдзельнікі акцыі спусьціліся да ракі. Там у воды Дзьвіны быў спушчаны традыцыйны вянок памяці…

Жыхары Полацку пачалі збор подпісаў пад пэтыцыяй з просьбай не закрываць сярэднюю школу №13, разьмешчаную ў мікрараёне Ноўка. Адкрыты ліст у Полацкі райвыканкам склала маці адной са школьніц Кацярына Папялкоўская. Збор подпісаў ідзе на партале грамадзкіх ініцыятыў Change.org.

Заяўку на акцыю ў Наваполацку падаў актывіст аргкамітэту па стварэньні грамадзкага аб’яднаньня «Свабодны регіён» Яўген Парчынскі. Пікет заплянаваны на 26 красавіка, гэтая акцыя «будзе мець і экалягічны, і палітычны характар. Бо аварыя на чарнобыльскай АЭС была ня толькі тэхнагеннай катастрофай, але і палітычнай праблемай, створанай савецкім рэжымым, які доўгі час хаваў наступствы Чарнобыля». Акцыю наваполацкія дэмакраты хочуць правесьці пад лёзунгамі «Свабода. Праўда. Справядлівасьць».

Чацьвёра сяброў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ накіравалі ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску заяўку на пікет 26 красавіка. Месца правядзеньня пікету – Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Мяркуецца, што ў акцыі возьмуць удзел да 30 чалавек.