«Усе дзеці з раёну Ноўка, а таксама некаторыя з раёну Громы і з навакольных вёсак ходзяць у гэтую школу. Школа цалкам абсталяваная. Трохпавярховы будынак у добрым стане, 103 чалавекі навучаюцца. Бо мала дзяцей у клясе - гэта ня кепска. У 1-м клясе, напрыклад, 14 чалавек. Першы кляс адзін. Адпаведна шмат увагі надаецца дзецям, з такіх школ звычайна выходзяць больш эрудыяваныя дзеці. Мая дачка таксама ходзіць у 1-ы кляс у гэтай школе - недалёка ад месца жыхарства, выдатны стадыён за школай. Мы жывем у гэтым раёне, яшчэ мы, бацькі, вучыліся ў гэтай школе. Мы ня хочам вазіць сваіх маленькіх дзяцей у цэнтар гораду або на Аэрадром, дзе каля 5 першых клясаў, і ў класе па 23 чалавекі! Для нас важна, каб нашы дзеці хадзілі ў гэтую школу», - гаворыцца ў звароце да мясцовых уладаў.
Панядзелак, 21 Красавік 2014
Жыхары Полацку зьбіраюць подпісы супраць закрыцьця школы
Жыхары Полацку пачалі збор подпісаў пад пэтыцыяй з просьбай не закрываць сярэднюю школу №13, разьмешчаную ў мікрараёне Ноўка. Адкрыты ліст у Полацкі райвыканкам склала маці адной са школьніц Кацярына Папялкоўская. Збор подпісаў ідзе на партале грамадзкіх ініцыятыў Change.org.
Апублікавана ў
Акцыі