Актывісты ўсталявалі крыж ва ўрочышчы «Цёплы лес» каля пасёлку Лужасна Віцебскага раёну. А таксама аднавілі адзін з крыжоў на ўзьлеску каля вёскі Хайсы – паставілі новы замест скрадзенага невядомымі вандаламі.

10 дрэўцаў у гонар «Нябеснай сотні» зьявіліся 27 кастрычніка ў Віцебску ў мікрараёне Білева. Сябры аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, ініцыятары кампаніі «За якасную медыцыну ў Віцебску» разам зь дзецьмі і мясцовымі жыхарамі вакол аднаго з дамоў пасадзілі клёны, рабіну, сасну.

Вось ужо некалькі дзён Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў у гонар 70-годзьдзя свайго ўтварэньня праводзіць у Беларусі акцыю «Экспрэс ААН-70». У межах гэтай акцыі 29 кастрычніка цягнік «Экспрэс ААН-70» прыбыў у Віцебск.

29 кастрычніка – дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў. Правядзеньне ў гэты дзень несанкцыянаванай мясцовымі ўладамі акцыі ў Гарадку былo спыненаe міліцыянтамі праз дваццаць – дваццаць пяць хвілін ад яе пачатку. Акцыю ладзіў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Леанід Аўтухоў.

Больш за 10 полацкіх прадпрымальнікаў 16 кастрычніка падвергліся канфіскацыі тавару на дзясяткі мільёнаў рублёў. Гэта выклікала шок у пацярпелых. Улады Полацку заяўляюць, што ўсё робіцца ў адпаведнасьці з законам і канфіскаваны тавар ня вернуць. Прадпрымальнікі рыхтуюцца да дзеяньняў у адказ для абароны тавару ад канфіскацыі і захаваньня сваіх працоўных месцаў.