Галоўнымі тэмамі знаходжаньня прадстаўнікоў ААН у Віцебску сталі экалёгія і ўдзел мясцовых супольнасьцяў ва ўстойлівым разьвіцьці рэгіёну.
Цэнтральным мерапрыемствам у Канцэртнай залі «Віцебск» стала дэманстрацыя дасягненьняў жыхароў віцебскага рэгіёну пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў Глябальнай экалягічнай фундацыі ААН.
На некалькіх пляцоўках у КДЦ «Віцебск» былі разьмешчаныя экавыставы (праекты ПРААН і мясцовых ініцыятываў, прэзэнтацыі энэргаэфэктыўных бытавых прыбораў, «Зялёнай карты» і г.д.), выступалі дзіцячыя экалягічныя тэатры, ладзіліся практычныя заняткі, інтэрактыўныя мерапрыемствы, квэсты і віктарыны, рамесьнікі давалі майстар-клясы.
Падчас мерапрыемства можна было азнаёміцца з посьпехамі актывістаў-эколягаў у галіне аховы навакольнага асяродзьдзя і аховы здароўя, ў зьмякчэньні адмоўных наступстваў глябальнага зьмяненьня клімату. Таксама была праведзеная дэманстрацыя станоўчых практык укараненьня ў паўсядзённае жыцьцё «зялёнай» эканомікі. Падчас дыскусіяў, сэмінараў былі закранутыя актуальныя пытаньні па абароне правоў уцекачоў і ўкараненьні дзяржаўна-прыватнага партнэрства.
https://viciebskspring.org/news/akcyi/item/256-tsyagnik-ekspres-aan-70-prybyu-u-vitsebsk-fota#sigProIdb3931bf9f1