Фанаты футбольных клубаў “Нафтан”, “Белшына” і “Віцебск” байкатуюць хатнія матчы клюбаў, паведамляе інтэрнэт-рэсурс Belultras.by у сваім Твітары. Паводле інфармацыі сайту футбольных заўзятараў, да акцыі можа далучыцца і фан-група менскага „Дынама”. Байкатуючы гульні любімых каманд, заўзятары пратэстуюць супраць неадэкватных дзеяньняў міліцыі ў час футбольных матчаў.

Начальнік управы па будаўніцтве ГЭС «Віцебскэнэрга» Іван Пугачоў абвясьціў, што летась грамадзкае абмеркаваньне прайшло неналежным чынам, і трэба яго праводзіць нанова. Адначасова, ён не гарантуе бясьпеку тым дачнікам, якія застануцца пры сваіх пабудовах на свой страх і рызыку.

Упершыню ў абласным цэнтры з ініцыятывы віцебскай моладзі і Цэнтру сучаснага мастацтва прайшлі імпрэзы-прысьвячэньні народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. У дворыку дому № 7 па вуліцы Талстога ладзілася шмат культурніцкіх падзеяў гарадзкога маштабу, але такой вялікай колькасьці культурніцкіх праектаў, увасобленых разам, гараджанам бачыць яшчэ не даводзілася.

27 чэрвеня добраахвотнікі выйшлі на бераг Куцеянкі ў вёсцы Стаўры, каб прыбраць сьмецьце, што нагрувасьцілася тут з 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Апроч мясцовых жыхароў да прыборкі далучыліся і жыхары гораду. Мінімум 4 машыны удзельнікаў прыехалі з Воршы. Удзельнікі талакі выкасілі частку травы і сабралі сьмецьце, якое яшчэ і сартавалі для разьдзельнай утылізацыі.

Ужо колькі год віцебскія актывісты апякуюцца месцам мемарыяльных крыжоў паміж вёскамі Паляі і Вароны ў Віцебскім раёне, якое прысьвечанае ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў 1937-38 гадоў, калі ў мясцовых лясох знайшлі свой апошні прытулак рэпрэсаваныя жыхары Віцебску і ваколіцаў.