1 кастрычніка «Мова Нанова» зладзіла талаку ва Ўшачах. Ахвотных давесьці да ладу тэрыторыю побач з домам народнага паэта назьбіралася 40 чалавек.

Ліквідацыя 25 адсоткаў дрэваў у віцебскім парку Партызанскай славы і будаўніцтва на іх месцы праваслаўнай царквы – копіі полацкага Сафійскага сабору 11 стагодзьдзя вымусілі жыхароў вуліц Урыцкага і Чэхава пачаць збор подпісаў пад зваротам да прэзыдэнта ў абарону парку.

Абвешчаны 26 верасьня збор подпісаў супраць зьнішчэньня парку на месцы будаўніцтва нечакана перайшоў у публічную дыскусію. Яна разгарэлася са зьяўленьнем настаяцеля будучага сабору протаіерэя Міхаіла, які вырашыў пажартаваць з крытычна настроенымі месьцічамі.

Помнік у гонар паўстанцаў 1863 году ў вёсцы Пагосьцішча Лёзьненскага раёну зьявіўся з ініцыятывы мясцовай настаўніцы Алены Грачышнікавай ў 2006 годзе. Але апякуюцца ім пераважна аршанцы, і нездарма: бо помнік пастаўлены ў гонар апошняга бою паўстанцаў менавіта Аршанскага атраду. Той бой адбыўся 26 красавіка 1863 году. Ужо трэці год аршанцы прыяжджаюць сюды 28 жніўня – у дзень расстрэлу камандзіра атраду Ігната Будзіловіча.

У аграгарадку Радзюкі (Шаркоўшчынскі раён) ушанавалі памяць мірных габрэяў, якія былі расстраляныя недалёка ад вёскі, на беразе ракі Гнілухі 18 чэрвеня 1942 года. У той дзень карныя атрады СС зьнішчылі больш за 500 чалавек. Менавіта ў памяць пра іх у аграгарадку адкрылі памятны знак.