11 студзеня Праваслаўная царква ўспамінае 14 тысяч немаўлятаў, забітых у Бэтлееме. У Дзень памяці Бэтлеемскіх немаўлятаў у Наваполацку правялі акцыю ў абарону жыцьця і сямейных каштоўнасьцяў. На цэнтральнай плошчы перад будынкам гарвыканкаму адбыўся малебен за ненароджаных дзяцей.

Напярэдадні восеньскіх Дзядоў, 31 кастрычніка, сябры партыі БНФ наведалі народны мэмарыял, створаны побач зь вёскай Паляі ва ўшанаваньне ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

28 кастрычніка ў Вераб’ёвым лесе, што пад Віцебскам, сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» зладзілі чарговую талаку на месцы пахаваньня беларусаў, рэпрэсаваных за часам Сталіна ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя.

З 13 да 20 кастрычніка ў Глыбокім праходзіла акцыя «У абарону жыцьця». Галоўная мэта акцыі – сфармаваць у моладзі станоўчае стаўленьне да сямейных каштоўнасьцяў.

У панядзелак, 10 кастрычніка, грамадзкія актывісты Віцебску цягам гадзіны зьбіралі подпісы ля помніка Караткевічу. Яны выступаюць супраць зьнішчэньня парку, пераносу помніка беларускаму пісьменьніку і зносу гістарычнага будынка музэю Міная Шмырова. Усё гэта адбудзецца, калі будзе рэалізаваны генэральны плян забудовы гораду пры будаўніцтве Паўночнага моста.