У склад дэлегацыі ўвайшлі 43 дзіцяці ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў і 5 дарослых суправаджаючых. Усе яны будуць знаходзіцца ў Наваполацку да 2 студзеня 2023 году.
З мясцовага бюджэту выдзелены грошы, з якіх улады аплацяць дзецям, якія прыбылі, іх пражыванне, харчаванне, навучанне і разнастайныя забавы.
Чыноўнікі публічна запэўніваюць грамадскасць, што яны падрыхтавалі насычаную і цікавую праграму знаходжання гасцей з Лісічанска, якая складаецца з наведванняў гістарычных мясцін Полацкага краю, забаўляльных мерапрыемстваў. Плануецца, таксама сустрэча і з “рускаміраўцам” Аляксеем Талаем, які правядзе для тых, хто прыехаў, матывацыйны трэнінг.
Калі наваполацкі гуманітарны праект акажацца паспяховым, то беларускія ўлады і дабрачынны фонд Талая прывязуць на адпачынак і рэабілітацыю тысячы рабят з Данбаса.
Барыс Анучка