«Нягледзячы на безумоўна важны і пазітыўны факт шанавання імя выдатнага беларускага пісьменніка, да нашага здзіўлення, мемарыяльная дошка была выканана на рускай мове, хоць Уладзімір Караткевіч адзначыўся перш за ўсё як беларускамоўны пісьменнік, і лагічна было б выканаць мемарыяльную дошку менавіта на беларускай мове. Улічваючы неацэнны ўклад вялікага беларускага пісьменніка ў развіццё беларускай мовы і культуры, а таксама беларускае заканадаўства, просім замяніць мову мемарыяльнай дошкі на беларускую мову пісьменніка», –пішуць складальнікі.
Збор подпісаў плануецца працягваць да 17 снежня, адказу грамадзяне чакаюць ад Віцебскіх абласных і Аршанскіх раённых уладаў. Зрэшты, менавіта старшыня Віцебскага абласнога савету Уладзімір Цярэнцьеў браў удзел у адкрыцці дошкі, але знешні выгляд сімвала памяці яго ніколькі не збянтэжыў.
Шмат для каго пазіцыя ўладаў, якія заявілі пра тое, што СШ№3 надаецца імя Уладзіміра Караткевіча, увогуле здзівіла і збянтэжыла. Справа ў тым, што гэтая школа носіць імя пісьменніка яшчэ з 1985г., пра гэта добра вядома ў Воршы. Таму пазіцыя чыноўнікаў выклікае неразуменне: навошта імя земляка надаваць аб’екту адукацыі другі раз, ды яшчэ зафіксаваць гэта па-расейску.
Юрка Жмых