9 студзеня ў сувязі з пададзенай у лістападзе мінулага году заявай пра знаходжаньне частак чалавечых парэшткаў у лесе за вёскай Хайсы ў Сьледчы камітэт былі выкліканыя заяўнікі – сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі–БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емяльянаў, Сяргей Каваленка і Пятро Сарапеня.

Нядзеля, 11 Студзень 2015

Віцебчукі: Je suis Charlie

Праваабаронцы і журналісты Віцебску ў памяць ахвяраў тэракту ў Францыі сфатаграфаваліся з плякатамі, на якіх было напісана «Je suis Charlie» («Я – Шарлі»). Гэтак яны выказалі сваю салідарнасьць з французскім народам. Таксама на памяць людзей, якія загінулі ў выніку нападу на рэдакцыю францускага часопісу «Charlie Hebdo», былі ўскладзеныя кветкі да сьцяны зь вядомым ў горадзе графіці з клеткамі і птушкамі, якое сымбалізуе свабоду прэсы і выказваньня меркаваньняў.

Камітэт ААН па правох чалавека апублікаваў рашэньне па звароце № 1987/2010, прынятае на 112-й сэсіі камітэту. Згодна з гэтым рашэньнем, Рэспубліка Беларусь як краіна – удзельнік Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох прызнаная парушальніцай правоў віцебскага актывіста Анатоля Стамброўскага, прадугледжаных пунктам 2 артыкулу 19 пакту.

Леанід Аўтухоў, актывіст партыі БНФ, страціў працу ў 2008 годзе — яго скарацілі пасьля выбараў у Палату прадстаўнікоў, куды ён балятаваўся. З тае пары ён зрабіў каля 40 спробаў уладкавацца на працу, у тым ліку з дапамогай мясцовага цэнтру занятасьці. Усе яны былі безвыніковыя.

У параўнаньні з пачаткам 2014 году запасы гатовай прадукцыі на складах вытворцаў Віцебскай вобласьці павялічыліся. Удзельная вага запасаў прадукцыі ў рэгіёне паводле стану на 1 сьнежня 2014 году склала 45,1% у сярэднямесячным аб’ёме вытворчасьці ў фактычных цэнах. Гэта ніжэй за агульнарэспубліканскі паказчык, які на сёньняшні дзень складае 78,8%.

У новай кнігарні на аўтавакзале ў Полацку прадаюць цішоткі з выявай Уладзімера Пуціна і чорна-жоўта-белым сьцягам імпэрскай Расеі. Пра гэта ў сваім акаўнце ў Facebook напісаў карыстальнік Ігар Палынскі.

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ Маскоўскага патрыярхату) заклікаў народы Беларусі, Расеі і Ўкраіны імкнуцца да “духоўнай еднасьці”. Пра гэта мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павал заявіў у сваім сёлетнім калядным пасланьні.

Віцебскі прадпрымальнік сутыкнуўся з дыскрымінацыяй беларускай мовы, калі вырашыў наладзіць выпуск новай прадукцыі з этыкеткай па-беларуску. Аказваецца, з уступленьнем Беларусі ў Мытны саюз, уся прадукцыя, якая вырабляецца ў краіне, згодна з рэглямэнтам МС, павінна маркіравацца на расейскай мове. Пра гэта прадпрымальнік напісаў на форуме http://belarus.d3.ru.

Маніторынг працы з насельніцтвам Віцебскай вобласьці выявіў хібы ў жыльлёва-камунальнай гаспадарцы і гандлёвым абслугоўваньні. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Адна з найстарэйшых віцебскіх ВНУ - Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Машэрава - мае ўсяго адну спэцыяльнасьць, непасрэдна зьвязаную з прафэсійнай падрыхтоўкай дзеля папулярызацыі беларускай мовы і навучаньня ёй. Гэта спэцыяльнасьць «Беларуская філялёгія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасьць)». На пачатку году ўнівэрсытэцкая адміністрацыя выказала прапанову яе ліквідаваць…