З 1 студзеня 2015 году работнiкам, якiя працуюць у шкодных і небясьпечных умовах на ААТ «Нафтан», малако будзе выдавацца толькі ў дзень працы. Таксама нельга будзе выносіць малако за межы прадпрыемства.

У Полацкім судзе 18 сьнежня а 17:00 распачынаецца разгляд пазову рабочых да наймальніка ААТ «Полацак-Шкловалакно». Рабочыя патрабуюць ад дырэктара забясьпечыць праход на тэрыторыю заводу іх прадстаўніка – старшыні Свабоднага прафсаюзу Віктара Стукава, як таго патрабуе закон аб прафсаюзах. Ужо больш за год дырэктар перашкаджае старшыню прафсаюзу зайсьці ў цэхі да працоўных месцаў сяброў прафсаюзу. У судзе рабочых заводу будзе прадстаўляць Свабодны прафсаюз.

Заяўкі ў тры раённыя адміністрацыі Віцебску падаваў праваабаронца Павал Левінаў. Ён хацеў правесьці тры аднахвілінныя пікеты ў розных раёнах гораду ў Дзень правоў чалавека, 10 сьнежня. Але атрымаў ужо традыцыйныя, шаблённыя забароны.

Зварот ад імя больш за 1000 віцебчукоў быў дасланы поштаю у Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Таксама лісты былі асабіста перададзеныя ў Віцебскі гарадзкі выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў.

Праваабаронца Павал Левінаў зьвяртаўся ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, куды ён паведаміў, што зьбіраецца сфатаграфавацца зь сябрамі. Пры гэтым падкрэсьліў, што ўдзельнікі фотасэсіі маюць адзіную мэту – толькі сфатаграфавацца. Аднак у адказ атрымаў ліст з забаронай: маўляў, ён ня выканаў патрабаваньняў рашэньня гарвыканкаму “Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску”.

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў дамогся перамогі: Міністэрства ўнутраных справаў прызнала асобныя парушэньні, дапушчаныя супрацоўнікамі Першамайскага РАУС Віцебску і УУС Віцебскага аблвыканкаму.

У рэдакцыю charter97.org прыйшоў ліст ад Васіля Касача, які адбывае пакараньне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №11 Віцебску. Ён піша, што папраўчая ўстанова ня можа знайсьці яму працу і адмаўляецца выплачваць грошы на ежу.

Аршанскі актывіст Ігар Казьмярчак зьвярнуўся да міністра інфармацыі Ліліі Ананіч з просьбай даць ацэнку дзеяньням адказных асоб, якія дапусьцілі ў этэр СТВ праграмы, якія папулярызуюць сучасных дзеячоў фашызму.

10 сьнежня – Дзень правоў чалавека, які адзначаецца ва ўсім сьвеце. У гэты дзень у 1948 годзе Генэральная асамблея ААН прыняла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Месяц таму віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік накіраваў шэраг прапановаў мясцовым уладам і дзяржаўным СМІ рэгіёну, што да адзначэньня гэтай важнай даты, але ўсе ягоныя прапановы былі фактычна праігнараваныя.

«Фатаграфіі ў інтэрнэце групы асоб з папяровымі клеткамі і птушкамі спарадзілі вялікі аб’ём адміністрацыйнай працы для міліцыянтаў і судзьдзяў Чыгуначнага раёну гораду Віцебску. Варта адзначыць, што ў працэсе разгляду спраў у судзе адбыліся зьмены і ў частцы прад’яўленых абвінавачваньняў удзельнікам фотасэсіі, і ў частцы пакараньня», – пракамэнтаваў сэрыю судовых працэсаў у дачыненьні да ўдзельнікаў фотасэсіі на фоне графіці, якія прайшлі надоечы ў Віцебску, праваабаронца Валер Місьнікаў. Пра гэта ён напісаў у сваім блогу на livejournal.com.