Актывісты КХП-БНФ хочуць заклікаць віцебчукоў байкатаваць выбары
«Лічым, што ва ўмовах дыктатуры выбары немагчымыя па сваёй сутнасьці. Мы будзем прапанаваць выбаршчыкам байкатаваць незаконныя выбары ў "кішэнную палатку"», – гэтак чацьвёра сябраў КХП-БНФ напісалі ў сваіх заяўках на пікеты, пададзеных у адміністрацыі ўсіх раёнаў Віцебску.
Ягор Левачоў: Патрэбныя законы, якія б прадухілялі масавае беспрацоўе
Ягору Левачову – дваццаць два гады. Пра такіх кажуць: малады ды раньні. Сёлета кампанія «Гавары праўду» прапанавала яму ўдзельнічаць у выбарах, і цяпер актывіст зьяўляецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Лепельскай выбарчай акрузе № 23.
Генпракуратура ня стала разглядаць па сутнасьці скаргу Свабоднага прафсаюзу
Генэральная пракуратура не пажадала бясплатна разглядаць скаргу Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) на парушэньне правоў і свабод рабочых полацкага заводу «Шкловалакно». Начальнік аддзелу па наглядзе за выкананьнем правоў і свабод грамадзян Марына Папова прапанавала прафсаюзу заплаціць пошліну ў 2 базавыя велічыні - тады генэральная пракуратура, мабыць, зробіць ласку разгледзець скаргу па сутнасьці.
Дэлегацыя рабінаў наведае Лёзьненскі і Дубровенскі раёны
Паводле інфармацыі прэс-службы Фэдэрацыі габрэйскіх грамадаў Расеі, каля 500 юдэйскіх сьвяшчэньнікаў прыедуць 21 жніўня ў Маскву і пабываюць у наступныя дні ў Смаленску, Любавічах (Смаленская вобласьць), Лёзьне і Лядах (Беларусь), а таксама ў Алматы, паведамляе партал «Інтэрфакс-Рэлігія».
У Полацку адкрылася беларускамоўная рэстарацыя «Росквіт»
Ужо больш за месяц у старажытным Полацку працуе самы сапраўдная беларускамоўная рэстарацыя. Пераемнік «Шпалы» і «Старога Тбілісі» разьмяшчаецца тамсама – у правым крыле будынка чыгуначнага вакзалу. Праўда, замест звыклага перажытку «саўка» з адпаведным кантынгентам цяпер тут – рэстаран першай клясы, які сапраўды можа вас уразіць.
У Германавічах прайшоў другі “Бульбафэст”
Другі па ліку “Бульбафэст” зладзілі шаркоўшчынскія і глыбоцкія грамадзкія актывісты ў вёсцы Германавічы Шаркоўшчынскага раёну. Ён праходзіў на тэрыторыі Культурна-асьветніцкага цэнтру імя Язэпа Драздовіча. У гэтым годзе на яго завіталі ня толькі беларусы, але і госьці з Польшчы і Расеі.
У Білеве дзеці гуляюць на сьметніку, які ўтварыўся ў двары іх дамоў
Жыхары двух дамоў у мікрараёне Білева абураныя тым, што ўжо некалькі тыдняў не прыбіраецца сьмецьце ў іх двары. Ля сьмецьцевых кантэйнераў паміж дамамі №3 на вуліцы Баграмяна і №103 на Маскоўскім праспэкце ў Віцебску сабралася вялікая колькасьць сьмецьця. Яго разносіць ветрам па навакольных тэрыторыях.
У Наваполацку судзяць сына бабруйскага блогера Алега Мілюкова (Жалнова)
16 жніўня ў судзе гораду Наваполацку распачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сына бабруйскага блогера Алега Жалнова – Аляксея Мілюкова (Жалнова), які адбывае трохгадовае пакараньне ў Наваполацкай папраўчай установе адкрытага тыпу №15.
У Віцебску пастаўленая на ўлік гарадзкая арганізацыя партыі БНФ
Гэта першы за амаль 10 гадоў выпадак легалізацыі тэрытарыяльнай партыйнай арганізацыі БНФ у рэгіёнах.
Суд не задаволіў скаргі актывістаў, якія ня сталі кандыдатамі ў дэпутаты
З 15 жніўня Віцебскі абласны суд пачаў разглядаць скаргі грамадзянскіх і партыйных актывістаў на адмовы акруговых выбарчых камісіяў зарэгістраваць іх у якасьці кандыдатаў у дэпутаты беларускага парлямэнту. За першы дзень працы суду былі разгледжаныя скаргі двух прэтэндэнтаў на месцы ў Палаце Прадстаўнікоў, Мікалая Манохіна і Сяргея Васільева.