Сябры Саюзу пісьменьнікаў зь Віцебску вялікай кампаніяй наведалі Дуброўна і Воршу
У Глыбокім журналісты разважалі пра фэйкі. І ня толькі пра іх
Сустрэчу з мэдыяэкспэртам Паўлюком Быкоўскім арганізавала Глыбоцкая суполка Беларускай асацыяцыі журналістаў. Удзел у ёй узялі журналісты і грамадзкія актывісты з Глыбокага, Лепеля, Полацку і Браслава.
Віцябчане адправіліся ў песеннае падарожжа
18 студзеня ў віцебскім арт-пабе «Торвальд» прайшоў канцэрт «Рытмічна па Белліту» з удзелам вядомага ў беларускамоўным асяродзьдзі бардам з Гомеля Андрэем Мельнікавым. Кампанію яму склаў мясцовы бард і музыка Міхаіл Рубін.
Віцебскі гарвыканкам: сродкі на будаўніцтва стадыёну ў Тарным не прадугледжаныя
Жыхары віцебскага мікрараёну Тарны прасілі ў гарадзкіх уладаў заплянаваць у бюджэце на 2018 год сродкі на будаўніцтва ў пасёлку спартовай пляцоўкі. Адміністрацыя Першамайскага раёну Віцебску ў адказе на калектыўны зварот спаслалася на пастанову Міністэрства ЖКГ ад 2005 году і паведаміла, што набыцьцё абсталяваньня для пляцоўкі сёлета не прадугледжанае.
Палачане просяць райвыканкам паспрыяць курсам беларускай мовы
Зварот у райвыканкам з адпаведнай просьбай падпісалі каля пятнаццаці жыхароў Полацку. Яны прапанавалі мясцовым уладам даць згоду на правядзеньне сходаў беларусафілаў у памяшканьні кінатэатру "Радзіма".
Грамадзкая ініцыятыва “Хайсы” вызначылася з плянамі дзейнасьці
Сябры грамадзкай ініцыятывы “Хайсы”, якія правялі 14 студзеня свой сход у Віцебску, падвялі вынікі зробленага і вызначыліся з плянамі на год сёлетні.
Праваабаронца Павал Левінаў паведаміў аб катаваньнях у віцебскім СІЗА спэцдакладчыку ААН
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў накіраваў тэрміновае паведамленьне спэцдакладчыку ААН па пытаньнях катаваньняў у сувязі з заявамі, якія зрабіў падчас судовых паседжаньняў актывіст Пётар Іваноў. У прыватнасьці, Іваноў паведаміў суду, што 7,8 і 12 сьнежня ў СІЗА яго жорстка зьбівалі ў мэтах атрыманьня прызнальных паказаньняў.
Віцебск: У палове акругаў выбары будуць безальтэрнатыўныя
На чарговым паседжаньні, 18 студзеня, Віцебская гарадзкая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Віцебскага гарадзкога Савету дэпутатаў дваццаць восьмага скліканьня зарэгістравала 68 кандыдатаў у дэпутаты. Пяцёра прэтэндэнтаў, якія хацелі пазмагацца за дэпутацкія мандаты, атрымалі адмовы.
У дачыненьні да Браслаўскага райспажыўтаварыства пачалі конкурсную вытворчасьць аб банкруцтве
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці 11 студзеня ўзбудзіў вытворчасьць аб банкруцтве Браслаўскага раённага спажывецкага таварыства і распачаў конкурсную вытворчасьць.
Cуд ня ўгледзеў пагрозы жыцьцю палітвязьня Жамчужнага
Калегія Магілёўскага абласнога суду палічыла абгрунтаваным накладаньне на палітвязьня Міхаіла Жамчужнага спагнаньня за ягоную адмову пераходзіць у атрад, дзе, як сьцьвярджае асуджаны, існуе небясьпека яго жыцьцю і здароўю. За парушэньне рэжыму адміністрацыя Горацкай папраўчай калёніі № 9 пакарала асуджанага 5 суткамі штрафнога ізалятару.