Доктар Мартаў: Няма нічога добрага ў тым, што цяпер усе перахварэюць на «Омікрон»
Скандал: тры сябры абласной выбарчай камісіі ўзялі ўдзел у агітацыі за змены ў Канстытуцыі
11 лютага ў абласной газеце «Віцебскія весці» быў апублікаваны зварот сябраў Віцебскай абласной Каардынацыйнай рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. 19 кіраўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных партый заклікалі жыхароў Віцебскай вобласці прыйсці на ўчасткі для галасавання і прагаласаваць «За» змены ў Канстытуцыі. Трое з іх – сябры Віцебскай выбарчай камісіі для правядзення «рэферэндуму».
Віцебскі краязаўца і фотамастак Віктар Барысенкаў напісаў «турэмны дзённік»
Шэраг допісаў мастака Віктара Барысенкава на старонцы ў Фэйсбуку прысвечаныя разважанням пра адбыванне арышту ў Віцебскім ІЧУ, які часова месціцца на тэрыторыі СІЗА-2. 46 асобных, адмыслова пранумараваных пастоў – гэта не столькі апісанне быту або распарадаку дня ў ізалятары, колькі рэфлексіі аўтара пра тое, як ён апынуўся за кратамі, з якім стаўленнем да сябе сутыкнуўся і ці лічыць справядлівым пакаранне.
Суд прызнаў 4 старонкі «Віцебскай Вясна» «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
1 лютага шэраг рэсурсаў праваабарончага цэнтру «Вясны» з'явіліся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. «Экстрэмісцкай» была прызнаная 21 інтэрнэт-старонка Праваабарончага цэнтру — пералік іх займае ажно 2,5 старонкі ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Камітэт ААН па правах чалавека абараніў правы жыхара Віцебска Пятра Берлінава
18 кастрычніка 2021 году Камітэт разгледзеў паведамленне № 2708/2015 атрыманае ад віцябляніна Пятра Берлінава, і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава з'яўляецца парушальнікам ягонага права на асабістую недатыкальнасць, а таксама права на свабоднае выказванне свайго меркавання і на ўдзел у мірных сходах.
«Сіл ужо амаль не засталося...» Просім падтрымаць палітзняволеную Эму Сцепулёнак лістамі
У адным з віцебскіх тэлеграм-каналаў днямі быў размешчаны ліст ад 68-гадовай пенсіянеркі, былой настаўніцы найвышэйшай катэгорыі з Мёраў, якую ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА-2. Змест кароткага ліста ад 31 студзеня сведчыць пра тое, што ў жанчыны тужлівы настрой і што яна вельмі спадзяецца на сяброўскую падтрымку.
Кіраўніцтва МУС паабяцала абарону і ахову сябрам Віцебскай абласной і раённых камісій па рэферэндуме
Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі палкоўнік міліцыі Дзмітрый Карзюк падчас анлайн-нарады з кіраўнікамі камісій. Аднак гарантыі бяспекі не былі дадзены грамадзянам, якія збіраюцца прыйсці і прагаласаваць за абноўленую канстытуцыю.
Паўлу Левінаву патлумачылі ў ЦВК і МЗС, чаму беларусы замежжа не змогуць прагаласаваць на «рэферэндуме»
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў, які знаходзіцца цяпер за межамі Беларусі, звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў і Цэнтрвыбаркам з нагоды парушэння правоў беларусаў, якія жывуць за мяжой і таму не змогуць удзельнічаць у так званым «рэферэндуме». Нядаўна праваабаронца атрымаў адказы з ведамстваў.
Участковыя камісіі на Лепельшчыне наведалі міжнародныя назіральнікі з краін СНД
Намеснік дырэктара інфармацыйна-аналітычнага дэпартаменту выканкаму СНД Ісламджан Карымаў і першы намеснік старшыні выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі 10 лютага наведалі раённую і ўчастковыя камісіі ў Лепельскім раёне. Пасля завяршэння інспекцыі яны выказалі ўпэўненасць у тым, што будучы «рэферэндум» пройдзе на вельмі высокім арганізацыйна-тэхнічным узроўні.
Следчыя Віцебскай вобласці амаль штодзень распачынаюць справы за незаконны абарот наркотыкаў
У 2021 годзе было зафіксавана больш за 460 крымінальных справаў, звязаных з ужываннем наркатычных рэчываў і іх збыт. Сярод падазроных у гэтых злачынствах праходзіла 25 няпоўнагадовых жыхароў Віцебшчыны. Пра гэта мясцовым СМІ паведаміў начальнік УСК па Віцебскай вобласці палкоўнік юстыцыі Аляксандр Гуцко.