Таццяна Севярынец – да Лунінецкага райвыканкаму: Вы пакрылі наш горад ганьбай акупанта
Віцебская актывістка накіравала зварот на сваю малую радзіму – у горад Лунінец, дзе прайшло яе дзяцінства. Сёння яна абураная тым, што « з вайсковага аэрадрому Лунінца ляцяць расейскія самалёты і ракеты ў бок Украіны, несучы на сваіх крылах смерць жыхарам дзяржавы-суседа, з якім усю гісторыю наша краіна сябравала». Праз гэта жыхары Лунінеччыны сталі закладнікамі ганебных рашэнняў беларускіх уладаў, лічыць Таццяна Севярынец.
Жыхара Докшыцаў затрымалі за тое, што хацеў ваяваць на баку Украіны
Затрыманы 53-гадовы Сяргей Грыбовіч кажа ў «пакаянным відэа», што запоўніў анкету ў Telegram, адгукнуўшыся на заклік былога рэстаратара і актывіста Вадзіма Пракоп’ева, які 5 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале «Радио Гаага» абвясціў набор трохсот беларусаў у батальён добраахвотнікаў, каб бараніць Украіну ад расейскай агрэсіі.
Антон Грышкевіч: Што мы можам зрабіць? Я раблю свае відэа-плакаты
Тэатральны рэжысёр і былы выкладчык віцебскага каледжу культуры і мастацтва, як і шмат хто з неабыякавых людзей, шукае свой уласны спосаб сказаць «не » вайне ва Украіне.
Віцебскі «Чырвоны Крыж» заяўляе, што «гатовы аказаць дапамогу перасяленцам з Украіны»
Паведамленні пра гэта перадрукавалі 12 раённых газет Віцебскай вобласці. Але канкрэтыкі ў гэтай інфармацыі няма ніякай: абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа не падае звестак пра тое, колькі чалавек ужо звярнуліся па дапамогу, або якую колькасць пацярпелых ад вайны ва Украіне гэтая структура ўжо гатовая падтрымаць. Затое паведамляе банкаўскі рахунак, на які чакае ахвяраванняў.
«Ёсць упэўненасць, што гэты народ не перамагчы». Былы прадпрымальнік з Віцебску распавядае пра вайну ва Ўкраіне
Пасля падзеяў 2020 года тысячы ўцекачоў з Беларусі апынуліся ва Украіне. З пачаткам расейскага ўварвання нехта з гэтых людзей з’ехаў, але шмат хто застаўся. Паразмаўлялі з кіраўніком грамадскага руху «Краіна для жыцця» Віталём Савюком, які вырашыў абараняць Украіну ад расейскай агрэсіі. Пра тое піша “Белсат”
Ігар Казмярчак: Няхай глядзяць усе, хто не верыць, што вайна – гэта страшна
Воляю лёсу аршанскі журналіст і праваабаронца Ігар Казмярчак апынуўся ў адным з вялікіх украінскіх гарадоў у зоне ваенных дзеянняў (назву гораду мы не ўказваем з меркаванняў бяспекі). У самым пачатку вайны ў яго, беларуса, які ўцёк ва Украіну ад палітычнага пераследу, быў намер перабрацца ў больш бяспечнае месца. Аднак выбар быў зроблены на карысць таго, каб застацца і расказваць праўду пра тутэйшыя падзеі.
10 сутак арышту за жоўтыя і блакітныя кветкі прысудзілі Кацярыне Бакан
27 лютага віцяблянка Кацярына Бакан выйшла на плошчу Перамогі ў Віцебску з букетам, які супрацоўнікі міліцыі расцанілі як атрыбут пікетавання. 1 сакавіка ў судзе Чыгуначнага раёну яе прызналі вінаватай у адміністрацыйным правапарушэнні паводле адміністрацыйнага артыкула 24.23.
Шумілінская арганізацыя «Беларускага фонду міру» выступіла супраць акцый за мір
Афіцыйны сайт шумілінскай раённай газеты «Герой працы» апублікаваў ліст старшыні мясцовай суполкі «Беларускага фонду міру» Людмілы Шаўцовай, у якім яна заклікае грамадзян не браць удзелу ў акцыях супраць вайны. І просіць грамадзян быць пільнымі.
Віцяблянін, які ваяваў за «ДНР», вызвалены з-пад варты ў межах абмену палоннымі
Жыхар Віцебску Дзьмітрый Новікаў, які быў затрыманы ў 2018 годзе за ўдзел у баявых дзеяньнях на баку гэтак званай «Данецкай народнай рэспублікі», вызвалены з-пад варты і перададзены ў межах абмену на грамадзян Украіны, якіх незаконна затрымалі, асудзілі і ўтрымлівалі на непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей, паведамляе Радыё Свабода.
Баевіку “ДНР” зь Віцебску Дзьмітрыю Новікаву зачыталі абвінавачаньне – яму пагражае 25 гадоў
Судовы працэс над віцяблянінам Дзьмітрыем Новікавым праходзіць у Дружкоўскім гарадзкім судзе Данецкай вобласьці Ўкраіны. 19 верасьня грамадзяніну Беларусі зачыталі абвінавачаньне. Новікава вінавацяць адразу па 4-х артыкулах Крымінальнага кодэксу Ўкраіны. Яму пагражае да 25 гадоў зьняволеньня.