У Лепелі прайшла праверка органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны
Праводзіліся трэніроўкі па тэме кіравання фармаваннем тэрытарыяльных войскаў у ходзе падрыхтоўкі да адбіцця агрэсіі. Першы дзень дзеяння групы кіравання фармаваннем Лепельскага раёна чыноўнікі ацанілі на адзнаку "добра".
Віцяблянка Людміла Камінская сустрэла сваё 60-годдзе закратамі
19 кастрычніка жанчыну выклікаў на размову супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Віцебска Уладзіслаў Шышкавец. У выніку аб 11-й гадзіне на жанчыну склалі пратакол «за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» (па ч. 2 арт. 19.11 КаАП) — на яе старонках у сацсетках знайшлі спасылкі амаль трохгадовай даўніны на інфармацыйныя рэсурсы, якія цяпер прызнаныя «экстрэмісцкімі». Аднак у суд Людмілу Камінскую не накіравалі ні ў той самы дзень, ні на наступны. Пасля ночы ў ізалятары часовага ўтрымання яе зноў прывезлі ў райаддзел міліцыі і склалі яшчэ адзін пратакол па тым самым артыкуле.
Праваабаронца распявёў пра правы інвалідаў і магчымасці іх абароны
Былы палітзняволены юрыст праваабарончай арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» аршанец Алег Граблеўскі распавёў пра цяперашні прававы стан інвалідаў і пра магчымасці дапамогі.