- Катэгорыя: Вясна
01.03.2024 Тэгі: палітвязні, катаванні Былая палітзняволеная спявачка Мэрыем Герасіменка, рэпрэсаваная за выкананне каля бара "Банки-бутылки" на Зыбіцкай песні з рэпертуару ўкраінскага гурта "Акіян Эльзы". Пазней яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Мэрыем распавяла ў інстаграме гісторыю свайго пераследу, катаванні супраць яе хлопца Антона і спробу фальсіфікаваць справу супраць яе за "фінансванне УСУ".
- Катэгорыя: Вясна
01.03.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў 23-24 студзеня па ўсёй Беларусі адбыўся масавы рэйд сілавікоў на сем’і палітвязняў, былых палітвязняў і тым, хто дапамагаў ім. Допыты, ператрусы і затрыманні закранулі не менш за 287 чалавек. Адной з прычынаў рэйду стала дапамога сем’ям палітвязняў ад некалькіх ініцыятываў, у тым ліку і ад "INeedHelpBY", якую ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".
- Катэгорыя: Вясна
01.03.2024 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў З 2020 года праз фотасесію ў месцах няволі прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах. Былыя палітвязні распавялі ў праекце "Магшоты палітвязняў", як гэта адбывалася ў гомельскай жаночай, віцебскай, шклоўскай і магілёўскай калоніях. Прыводзім некалькі такіх аповедаў.
- Катэгорыя: Вясна
29.02.2024 Тэгі: рэпрэсіі, права на абарону, адвакатура У Мінску 28 лютага супрацоўнікі КДБ зладзілі рэйд на адвакатаў. Па інфармацыі праваабаронцаў, было затрымана сама меней 12 адвакатаў. Большая частка з іх выйшлі на волю, а некаторыя застаюцца ў няволі. За апошнія тры з паловай гады сотні адвакатаў зазналі рэпрэсіі па палітычных матывах: некаторыя сталі фігурантамі крымінальных і адміністрацыйных справаў, а кагосьці пазбавілі ліцэнзій. Цяпер у зняволенні знаходзяцца шэсць палітзняволеных адвакатаў. "Вясна" распавядае, што вядома пра затрыманні, а прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна каментуе пераслед адвакатаў.
- Катэгорыя: Вясна
01.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Мінскі гарадскі суд завяршыў 29 лютага разгляд крымінальнай справы 50-гадовага кіроўцы-дальнабойшчыка Андрэя Бурака. Мужчыну першапачаткова абвінавачвалі ў хуліганстве (ч. 3 арт. 339 КК) і стварэнні экстрэмісцкага фармавання, альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК). Судовы працэс пачаўся 15 лютага, справу разглядаў суддзя Яўген Хаткевіч.
- Катэгорыя: Вясна
29.02.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
- Катэгорыя: Вясна
29.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд 28 лютага вынес прысуд былому супрацоўнікі БМЗ са Жлобіна, абвінаваціўшы яго ў распальваніі іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Вадзім Бабыроў.
- Катэгорыя: Вясна
01.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, гісторыі вязняў Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot ці магшот. З 2020 года праз такую "фотасесію" прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях. Але атрымаць на "памяць" ад дзяржавы такі фотаздымак могуць толькі былыя зняволеныя па крымінальных артыкулах па вызваленні з месцаў няволі. Праваабаронца "Вясны" сабрала 30 магшотаў ад былых палітзняволеных і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе. На яе думку, гэта таксама можаць даць разуменне пра ўмовы ўтрымання, працэс дакументавання з таго боку кратаў, стаўленне супрацоўнікаў да палітвязняў, а таксама зафіксаваць стан зняволеных на фотаздымках. Аўтарка праекту Дзіяна Пінчук распавядае пра працу над ім.
- Катэгорыя: Вясна
29.02.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, салідарнасць Падчас масавага рэйду сілавікоў напрыканцы студзеня пад пераслед трапілі не менш за 287 чалавек, большасць з якіх — жанчыны. Адной з прычын ператрусаў, допытаў і затрыманняў стала дапамога сем'ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY, якую ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". З пачатку лютага людзей па ўсёй Беларусі пачалі масава судзіць за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 24.15 КаАП. Паводле праваабаронцаў, па стане на 29 лютага пад судовы пераслед патрапілі не менш за 100 чалавек. Па рашэннях судоў некаторым ужо прызначылі вялікія штрафы з кампенсацыяй сумы "замежнай" аплаты. "Вясна" распавядае пра вынікі пераследу беларусаў за прадукты для сем'яў палітзняволеных.
- Катэгорыя: Вясна
29.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Палітзняволенага айцішніка Аляксандра Зіязэтдзінава восенню 2022 года ўжо асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) да трох гадоў калоніі за перавод крыптавалюты ў BYPOL. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію № 17. Але 29 лютага ў Мінскім гарадскім судзе яго зноўку пачынаюць судзіць. Айцішніка абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Цяпер мужчыне пагражае да 15 гадоў калоніі. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько. Некалькі месяцаў таму выйшаў прапагандысцкі фільм з ім, дзе ён распавёў пра водкуп і прашэнне аб памілаванні. Распавядаем, што вядома пра новую справу супраць палітвязня.