26.08.2024Сяргей Палякоў У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-26 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.08.2024 Тэгі: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, экстрэмізм Фота: wid.org.pl Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі сваім рашэннем ад 15 жніўня ўнесла ў спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў" польскі нўрадавы фонд “Свабода і дэмакратыя". Датычнымі да фонду названыя Лілія Любаневіч і Мацей Данцэвіч. Такая пільная “ўвага” сілавых структур да гэтай арганізацыі звязаная з тым, што арганізацыя працуе ў тым ліку і на карысць правоў чалавека ў Беларусі.

26.08.2024 Тэгі: грамадства, пераслед Вераніка Іванова. Фота з сацыяльных сетак. У адной з бальніц Пінска заўчасна памёрла вядомая грамадская актывістка, абаронца правоў Вераніка Іванова, паведамілі «Позірку» яе знаёмыя. Ёй было 45 год.

23.08.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма У беларускіх калоніях і турмах палітвязні, асуджаныя паводле адвольных абвінавачванняў, сутыкаюцца з дадатковым ціскам: іх прымушаюць прызнаваць віну за злачынствы, якіх яны не здзяйснялі. Тым не менш, гэта прызнанне — не больш чым інструмент прапаганды і ціску, які цынічна выкарыстоўваецца рэжымам Лукашэнкі для ўмацавання сваёй улады і знішчэння любых праяў іншадумства. "Прызнанне віны" з'яўляецца ўмовай для палітвязняў для таго, каб выйсці на волю раней за тэрмін, у прыватнасці па памілаванні. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

23.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі, салідарнасць, зборныя матэрыялы У пачатку 2024 года стала вядома пра жудасныя наступствы пераследу за праяву салідарнасці. У калоніі памёр асуджаны на тры гады за данаты палітвязень Вадзім Храсько, які меў цяжкае захворванне.

23.08.2024 Тэгі: палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт (Свабодная дэмакратычная партыя), Луіза Ліцына-Бадэ (Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны) і Бруна Хенэль (Альянс 90 / Зялёныя) сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

23.08.2024 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі, салідарнасць З масавага рэйду сілавікоў за салідарнасць палітвязням прайшло сем месяцаў. Адной з прычын ператрусаў, допытаў і затрыманняў 23 студзеня 2024 года стала дапамога сем'ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY, а таксама дапамога палітвязням, якія ўтрымліваюцца ў няволі. Большасць з тых, хто патрапіў пад пераслед — жанчыны і сваякі палітвязняў. Частку з іх асудзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 24.15 КаАП, а супраць некалькі дзесяткаў чалавек узбудзілі крымінальныя справы за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". "Вясна" распавядае пра вынікі студзеньскага рэйду праз сем месяцаў і пераслед за салідарнасць з палітвязнямі. 

23.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі У Наваполацку і Мазыры 5 верасня адбудуцца суды над палітвязнямі Тамазам Піпіям і Уладзімірам Цыгановічам. Іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Для Уладзіміра гэта ўжо трэці суд за "непадпарадкаванне". Палітвязням могуць прызначыць яшчэ па два гады зняволення.

23.08.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных, рэпрэсіі, зборныя матэрыялы Сцяг Беларускага незалежнага прафсаюза на мітынгу. Фота з сацыяльных сетак. У перыяд з 19 па 21 красавіка 2022 года ў Беларусі былі затрыманыя больш за 20 прадстаўнікоў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Пад пераслед у адначассе патрапілі кіраўніцтва і супрацоўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), лідары і актывісты прафсаюзаў СПМ (Свабодны прафсаюз металістаў), СПБ (Свабодны прафсаюз Беларускі), РЭП (Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці) і некаторыя іншыя рабочыя актывісты. Большасць з іх была асуджаная, а некаторыя паспелі адбыць пакаранне. Гэты перыяд можна лічыць пачаткам спланаванага ўладамі разгрому ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі.