04.09.2024 Тэгі: палітвязні Чацвёртага верасня стала вядома, што паводле новага Указа № 343 "Аб памілаванні асуджаных" на волю выходзяць яшчэ 30 палітвязняў, асуджаных паводле пратэсных артыкулаў. Паведамляецца, што сярод іх 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасць з іх з'яўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзяцей. Праваабаронцы "Вясны" маюць падверджанне, што памілаваных вызваляюць з месцаў няволі. Нагадаем, што мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых. 

03.09.2024 Тэгі: правы чалавека, аналітыка На 31 жніўня ў месцах пазбаўлення волі ўтрымліваюцца 1376 палітвязняў. Сярод іх 177 жанчын і не менш за 15 чалавек з інваліднасцю.

29.08.2024 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў, права на здароўе Мікалай (імя зменена ў мэтах бяспекі) правёў у зняволенні амаль два гады. У чэрвені мужчына выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3 па заканчэнні тэрміну. Каб зноў не апынуцца за кратамі, былы палітвязень быў вымушаны з'ехаць з Беларусі. Мікалай распавёў "Вясне", як зняволеных пазбаўляюць права на медыцынскую дапамогу і прымушаюць выконваць цяжкую працу, пра даносы за беларускую мову, збіванні зняволеных, а таксама пра жорсткія абмежаванні для палітычных.

03.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

29.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28-29 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

03.09.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, правы мігрантаў Алесь Цісецкі. Выкладчык фізічнай культуры Беларускага педагагічнага ўніверсітэта Алесь Цісецкі да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года не лічыў сябе апантаным апазіцыянерам, мала цікавіўся палітыкай і нават не прымаў удзелу ў выбарах. Усё змянілася пасля 9 жніўня. Алесь не прапускаў ніводнага марша пратэсту, удзельнічаў у дваровых актыўнасцях, ствараў петыцыі і браў удзел у стварэнні студэнцкіх прафсаюзаў. Затым – арышты, звальненне з працы, пагроза крымінальнага пераследу і жыццё ў міграцыі.

03.09.2024 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі, салідарнасць З масавага рэйду сілавікоў за салідарнасць палітвязням прайшло сем месяцаў. Адной з прычын ператрусаў, допытаў і затрыманняў 23 студзеня 2024 года стала дапамога сем'ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY, а таксама дапамога палітвязням, якія ўтрымліваюцца ў няволі. Большасць з тых, хто патрапіў пад пераслед — жанчыны і сваякі палітвязняў. Частку з іх асудзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 24.15 КаАП, а супраць некалькі дзесяткаў чалавек узбудзілі крымінальныя справы за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". "Вясна" распавядае пра вынікі студзеньскага рэйду праз сем месяцаў і пераслед за салідарнасць з палітвязнямі. 

03.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Юлія Краўцова. Фота з сацсетак У Мінскім абласным судзе 3 верасня пачынаюць судзіць 47-гадовую палітзняволеную Юлію Краўцову, затрыманую падчас рэйду КДБ за салідарнасць з палітвязнямі 23 студзеня 2024 года. Жанчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сутнасць абвінавачвання невядомая. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Рыбакоў.

02.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, спецвытворчасць Актывіста і выканаўцу абавязкаў старшыні БНФ Вадзіма Саранчукова завочна асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.

02.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Брэсцкім абласным судзе 2 верасня распачынаецца новы суд над 41-гадовым палітвязняволеным рабочым з Баранавічаў Яўгенам Кладовым, якога ў лістападзе 2023 года асудзілі да года зняволення за "абразу Лукашэнкі". Пасля адбыцця першага тэрміну мужчыну не вызвалілі з калоніі, а ўзбудзілі новую крымінальную справу за допісы і каментары ў інтэрнэце паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку за "заклікі да санкцыяў" і  "арганізацыю масавых беспарадкаў". Перад другім судом Яўгена дадалі ў "спіс тэрарыстаў", тым самым абмежаваўшы ў грашовых пераводах. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Мікалай Сянько.