- Катэгорыя: Вясна
11.09.2024 Тэгі: суды, палітвязні, салідарнасць У Беларусі ўжо чатыры месяцы праходзяць суды над жанчынамі, якіх затрымалі падчас студзеньскага рэйду КДБ за салідарнасць з палітвязнямі. Толькі ў верасні, паводле "Вясны", запланаваны мінімум 16 судоў над палітзняволенымі, яшчэ чатырох жанчын будуць судзіць у кастрачніку. Большасць з тых, хто патрапіў у студзені пад пераслед — жанчыны і сваякі палітвязняў. Частку з іх асудзілі паводле адміністрацыйных справаў за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 24.15 КаАП) і прызначылі вялікія штрафы і з кампенсацыяй дапамогі, а супраць некалькі дзесяткаў чалавек узбудзілі крымінальныя справы за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
- Катэгорыя: Вясна
11.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Барысаўскага раёна 23 верасня будзе разгледжана чарговая справа супраць палітвязня Алега Яфрэменкі. Яго трэці раз абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым: у верасні 2021 Алега перавялі на турэмны рэжым, а пазней двойчы дадавалі па году калоніі за "непадпарадкаванне адміністрацыі". Алега ўтрымліваюць у зняволенні ўжо чатыры гады.
- Катэгорыя: Вясна
10.09.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
10.09.2024 Тэгі: свабода слова, правы чалавека Творчы конкурс “Вольнае слова” праводзіць Беларуская ацыяцыя журналістаў штогод, пачынаючы з 2008 года. Ён ладзіцца з мэтай прадэманстраваць і ўганараваць прафесіяналізм аўтараў і аўтарак беларускіх медыя, якія ў сённяшніх складаных абставінах робяць журналістыку найвышэйшага ўзроўню і мае на мэце падтрымаць іх дзейнасць у адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.
- Катэгорыя: Вясна
10.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, ціск З трэцяга ліпеня ў Беларусі па памілаванні з месцаў несвабоды выйшлі мінімум 78 палітвязняў. Праўладны актывіст Юрый Васкрасенскі заявіў, што разглядаюцца яшчэ 900 прашэнняў. Ён таксама сказаў, што памілаваных выключаюць са спісаў "экстрэмістаў і тэрарыстаў". Тым не менш, невядома на якіх умовах з месцаў пазбаўлення волі выпускаюць палітвязняў, бо адпаведныя ўказы не публічныя. З былым палітвязнем і праваабаронцам "Вясны" Леанідам Судаленкам гаворым пра асаблівасці памілавання, а таксама разбіраемся, ці выключаць памілаваных са спісаў "экстрэмістаў і тэрарыстаў" і як МУС можа сачыць за іх "законапаслухмянымі паводзінамі".
- Катэгорыя: Вясна
09.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Чэрыкаўскага раёна 26 чэрвеня адбыўся разгляд крымінальнай справы супраць Сяргея Козікава паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Працэс вялла суддзя Аксана Ратнікава.
- Катэгорыя: Вясна
09.09.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-9 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
09.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Бярозаўскага раёна пятага верасня агучылі другі за апошні час прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту з 10 на 11 жніўня 2024 года ў горадзе. Паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) да паўтара года калоніі асудзілі адразу чатырох чалавек — Мікалая Кулака, Ігара Яўменава (Куля), Андрэя Рыбакова, Віктара Данілюка. Справу разглядала Людміла Рудзіна. Пра гэта піша "Берасцейская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
08.09.2024 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць У традыцыйным Віленскім марафоне, які адбыўся 8 верасня ў сталіцы Літвы, прынялі ўдзел і дзесяткі беларусаў. Сярод іх – праваабаронца “Вясны” Алег Мацкевіч. Гэта быў ягоны першы забег на максімальную дыстанцыю ў 42 кіламетры.
- Катэгорыя: Вясна
08.09.2024 Тэгі: свабода слова, салідарнасць Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Гэтая дата была заснаваная ў 1958 годзе Міжнароднай арганізацыяй журналістаў. Менавіта ў гэты дзень, 8 верасня 1943 года, у фашысцкай Германіі быў пакараны смерцю чэшскі журналіст Юліюс Фучык, які ў няволі стварыў вядомую кнігу "Рэпартаж з пятлёю на шыі".