10.09.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі Telegram канал "Solar Cross", старонка ва "Укантакце" "Страна для жизни", Youtube-канал "Страна для жизни 4- BY", а таксама TikTok-старонкі "slava", "сонiк", "Беларус", "Andrei Bardukhayeu-Arol", "Zmahar", "Dynama Miensk".
Сілавікі адсправаздачыліся аб хапуне ў Бярозе — затрымалі як мінімум 10 чалавек
Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што "астатнім 14 прыцягнутым асобам, абраная мера стрымання не звязаная з пазбаўленнем волі".
У Баранавічах затрымалі двух братоў за ўдзел у пратэстах
На "пакаяльным відэа" адзін мужчына гаворыць, што падчас мітынгаў у 2020 годзе яны былі ў цэнтры горада, а ягоны брат — што яны выязджалі і ў Мінск. У гэты момант паказваюць сэлфі аднаго з іх з Паўлам Латушкам.
Як паведаміла "Медыязона", у сацыяльных сетках браты падпісаныя як Вадзім і Алег Хільчук.
Трэці затрыманы гаворыць, што 9 жніўня 2020 года знаходзіўся ў двары вуліцы Камуністычнай, 18, але на гукі сірэны і крыкаў вырашыў схадзіць у цэнтр горада.
Крыніца: Новыя затрыманні і абнаўленне спісу "экстрэмісцкіх матэрыялаў": хроніка пераследу 10 верасня