Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома пра 19 затрыманых фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, узбуджанай па частцы 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. 16-ці з іх прад’яўлена дадатковае абвінавачванне.

На 25 красавіка ПЦ “Вясна” мае пацверджанне наконт 16 фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў", якія дадаткова абвінавачваюцца па артыкуле 287 Крымінальнага кодэкса “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”.

У сумесным адкрытым лісце на адрас уладаў Бахрэйна праваабарончыя арганізацыі выказваюць сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з пагаршэннем стану здароўя бахрэйнскіх праваабаронцаў Набіла Раджаба і Абдулхадзі аль-Хаваджы, якія адвольна ўтрымліваюцца ў дрэнных умовах у месцах зняволення і пазбаўлены доступу да належнай медыцынскай дапамогі.

Мінскі Дом правасуддзя. Фота tut.by Як мінімум 14 беларускіх суддзяў, якія раней былі ўключаны ў спіс абмежавальных захадаў Еўрасаюза за ўдзел у палітычным пераследзе пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, працягваюць выносіць палітычна матываваныя рашэнні.  

Алесь Любянчук у судзе Першамайскага раёна 19 красавіка. Працэс над аператарам Белсата Алесем Любенчуком, які мае афіцыйную акрэдытацыю МЗС Беларусі, распачаўся ў Першамайскім судзе Мінска. Разглядае справу  неаднаразова заўважаны ў палітычных працэсах суддзя Юрый Гарбатоўскі, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Леанід Кулакоў пасля 25 сутак арышту выйшаў на волю. Пасля 25 сутак арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на волю выйшаў актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў.

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Павел Кірлік, якога двое сутак збівалі і катавалі ў ГАМ №1 Маскоўскага раёна г. Мінска.

Палітыкі разгарнулі сцяг ля Акрэсціна. Фота "Наша Ніва". Менскія суды прысудзілі штрафы сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, прэс-сакратару Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганьне Красулінай і актывісту АГП Дзьмітрыю Кавалгіну па 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за дзеяньні падчас сустрэчы Кавалгіна з «сутак» на Акрэсьціна.

Яўген Меркіс. Фота: БелСАТ. Суд Савецкага раёна Гомеля 19 красавіка аштрафаваў журналіста-фрылансера і аўтара «Новага Часу» на 40 базавых велічынь.

Вольга Саламатава, Хельсінкскі Фонд па правах чалавека (Варшава) Вользе Саламатавай так і не ўдалося даведацца, які дзяржаўны орган і на які перыяд увёў забарону: з Беларусі не прыйшло адказу па сутнасці ні на адну яе скаргу ці запыт. Нягледзячы на гэта, эксперт Хельсінкскага Фонду па правах чалавека (Варшава) працягвала працу па Беларусі.