Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна” ад актывіста Андрэя Шарэнды, асуджанага да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак за ўдзел у масавым мерапрыемстве “Дні Волі”, у пастарунку пры транспартнай міліцыі ў Брэсце з’яўвіўся стэнд з фотаздымкамі ўдзельнікаў “маршаў недармаедаў”.

Алена Танкачова. Фота: БелаПАН Пазбаўленне старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алены Танкачовай права на ўезд у Беларусь цягам трох гадоў і адмовы ад скарачэння гэтага тэрміну маюць палітычны падтэкст. На гэтым будуць настойваць беларускія праваабарончыя арганізацыі, якія прыступілі да падрыхтоўкі альтэрнатыўнага даклада ў Камітэт па правах чалавека ААН адносна парушэння грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі.

Праваабаронца Таццяна Рэвяка. Фота: svaboda.org Разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах да праваабронцы Таццяны Рэвяка працягнуўся 26 красавіка ў 9.30 у судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска.

Алесь Бяляцкі Яшчэ не загаіліся чарнобыльскія раны, яшчэ па былых палескіх вёсках, зарослых кустоўем, ходзяць дзікія ваўкі, як беларускія ўлады ўзяліся здзяйсняць новы праект атамнай электрастанцыі. Гэты праект мае багата пытанняў на якія беларуская грамадскасць не атрымала аніводнага ўцямнага адказу. І самае галоўнае з іх – ці ня будзе Астравец другім Чарнобылем у Беларусі.

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома пра 19 затрыманых фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, узбуджанай па частцы 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. 16-ці з іх прад’яўлена дадатковае абвінавачванне.

На 25 красавіка ПЦ “Вясна” мае пацверджанне наконт 16 фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў", якія дадаткова абвінавачваюцца па артыкуле 287 Крымінальнага кодэкса “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”.

У сумесным адкрытым лісце на адрас уладаў Бахрэйна праваабарончыя арганізацыі выказваюць сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з пагаршэннем стану здароўя бахрэйнскіх праваабаронцаў Набіла Раджаба і Абдулхадзі аль-Хаваджы, якія адвольна ўтрымліваюцца ў дрэнных умовах у месцах зняволення і пазбаўлены доступу да належнай медыцынскай дапамогі.

Мінскі Дом правасуддзя. Фота tut.by Як мінімум 14 беларускіх суддзяў, якія раней былі ўключаны ў спіс абмежавальных захадаў Еўрасаюза за ўдзел у палітычным пераследзе пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, працягваюць выносіць палітычна матываваныя рашэнні.  

Алесь Любянчук у судзе Першамайскага раёна 19 красавіка. Працэс над аператарам Белсата Алесем Любенчуком, які мае афіцыйную акрэдытацыю МЗС Беларусі, распачаўся ў Першамайскім судзе Мінска. Разглядае справу  неаднаразова заўважаны ў палітычных працэсах суддзя Юрый Гарбатоўскі, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Леанід Кулакоў пасля 25 сутак арышту выйшаў на волю. Пасля 25 сутак арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на волю выйшаў актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў.